20 красавiка 2024, Субота, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск сустрэўся з унукам і праўнукам украінскага авіяканструктара Сяргея Каралева

9
Ілан Маск сустрэўся з унукам і праўнукам украінскага авіяканструктара Сяргея Каралева

Ён правёў ім экскурсію на вытворчасці ў сваёй кампаніі SpaceX.

Заснавальнік кампаніі SpaceX Ілан Маск сустрэўся з Андрэем і Паўлам Каралевымі - унукам і праўнукам заснавальніка практычнай касманаўтыкі з Украіны Сяргея Каралева, піша «Люстэрка тыдня. Украіна».

Амерыканскі бізнэсовец запрасіў да сябе сваякоў Сяргея Каралева, і правёў экскурсію па офісе SpaxceX у Каліфорніі. Сустрэча доўжылася блізу гадзіны, і за гэты час Каралевы змаглі на свае вочы ўбачыць тое, як адбываецца зборка рухавікоў і ракет CrewDragon.

Сяргей Каралёў - савецкі навуковец, канструктар ракетна-касмічных сістэм. Нарадзіўся 12 студзеня 1907 года ў Жытоміры. Ён з'яўляецца адным з асноўных стваральнікаў савецкай ракетна-касмічнай тэхнікі, забяспечыў стратэгічны парытэт, што зрабіла СССР перадавой ракетна-касмічнай дзяржавай, і ключавой фігурай у засваенні чалавекам космасу.

Пад яго кіраўніцтвам быў арганізаваны і ажыццёўлены запуск першага штучнага спадарожніка Зямлі, запуск першага касманаўта планеты Юрыя Гагарына, а таксама распрацоўка балістычнай ракеты.

Яшчэ ў 1959 годзе Каралёў пачаў задумвацца аб засваенні Марса, аднак яго ініцыятыва не атрымала ўхвалення ў Крамлі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках