29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі актор-«купалавец» стаў тварам буйнога брэнда адзення

2
Беларускі актор-«купалавец» стаў тварам буйнога брэнда адзення
ПАВЕЛ ЮЖАКОЎ-ХАРЛАНЧУК

Павел Южаков-Харланчук, які падтрымаў пратэстоўцаў, стаў тварам «Элемы».

Беларускі вядомы актор-«купалавец» Павел Южакоў-Харланчук стаў тварам «Элемы», адпаведныя кадры з іміджавай фотасесіі новай восеньска-зімовай калекцыі з'явіліся на Instagram-старонцы беларускага брэнда адзення.

- У новай калекцыі гэтага года прысутнічаюць смелыя і неардынарныя мадэлі. Спалучэнне практычнасці, лёгкасці і разняволенасці - асноўныя тэндэнцыі гэтага сезону, - так апісвае брэнд сваю новую калекцыю ў сацыяльных сетках.

Павел Южакоў-Харланчук актыўна здымаецца ў расейскіх і ўкраінскіх серыялах. З 2010 года выходзіў на сцэну Купалаўскага тэатра. У жніўні 2020 актор быў затрыманы - паводле афіцыйнай версіі «за ўдзел у апазіцыйнай акцыі».

Неўзабаве пасля гэтых падзей ён звольніўся з Купалаўскага ў знак пратэсту супраць адстаўкі галоўнага рэжысёра трупы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках