16 красавiка 2024, aўторак, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі абноўлены тэмпературны антырэкорд ночы за ўвесь перыяд метэаназіранняў

3
У Беларусі абноўлены тэмпературны антырэкорд ночы за ўвесь перыяд метэаназіранняў

Такога холаду, як сёння ноччу, у гэты дзень не было ўжо шмат дзесяцігоддзяў.

Першыя восеньскія замаразкі адзначаныя ў Беларусі ў ноч на 7 верасня, піша БелаПАН. У Клічаве тэмпература ўпала да 0,2 градуса ніжэй за нуль. Перакрыты антырэкорд ночы для ўсёй краіны, які трымаўся 74 гады (+0,1 градуса 7 верасня 1947 года ў Жыткавічах).

У цэлым тэмпературныя мінімумы абнавіліся на 16 метэастанцыях ва ўсіх абласцях, акрамя Гарадзенскай, сведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета на рэсурсе надвор’я meteoinfo.by.

Новыя экстрэмумы зафіксаваныя ў Менску – 2,6 градуса вышэй за нуль, Стоўбцах – 4,2, Мсціславе – 3,3, Ганцавічах – 3,2, Жлобіне – 2,5, Акцябрскім – 2,4, Лельчыцах – 2,2, Слаўгарадзе – 2,1, Оршы – 2,1, Горках – 1,9, Беразіно – 1,5, Касцюковічах – 1,1.

У Васілевічах пабіты мінімум 1917 года – 0,7 градуса вышэй за нуль (было 2). Такая ж тэмпература адзначаная ў Бабруйску (2,2 у ноч на 7 верасня 1969 года). У згаданым Клічаве ранейшы антырэкорд складаў 2,5 градуса (у 1989 годзе).

У Гомелі паўтораны экстрэмум ночы 7 верасня 1949 года – плюс 3 градусы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках