19 красавiка 2024, Пятніца, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японскі кот трапіў у Кнігу Гінэса паводле колькасці праглядаў на YouTube

8
Японскі кот трапіў у Кнігу Гінэса паводле колькасці праглядаў на YouTube

Відэафакт.

Японскі кот з мянушкай Моцімару, у якога ёсць YouTube-канал Motimaru's Diary з 1,4 млн падпісчыкаў, трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса як той, хто набраў больш за ўсё праглядаў у гэтым сэрвісе. Відэа ката з сертыфікатам апублікаванае ў YouTube-канале жывёлы.

На сайце Кнігі рэкордаў Гінэса гаворыцца, што сертыфікат ката з самай вялікай колькасцю праглядаў на YouTube адправілі ў Японію 12 жніўня. Да таго моманту ягонае відэа паглядзелі 619 586 260 разоў.

YouTube-канал Motimaru's Diary быў зарэгістраваны 30 лістапада 2019 года. З моманту стварэння ўсяго відэа з канала паглядзелі 685 201 400 разоў. У апісанні канала гаворыцца, што на ім публікуюцца відэа з паўсядзённым жыццём ката і ягонага гаспадара.

Моцімару належыць да шатландскай пароды – скоціш-фолд.

Акрамя YouTube, у Моцімару таксама ёсць старонка на Twitter, на якую падпісана больш 302 тыс. чалавек.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках