18 красавiка 2024, Чацвер, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як князь Астрожскі ўвайшоў у сусветныя падручнікі ў вайсковай тактыцы

Як князь Астрожскі ўвайшоў у сусветныя падручнікі ў вайсковай тактыцы

Гісторыя найвялікшай перамогі пад Воршай.

Некалі наша слаўная Радзіма ў сваёй магутнасці саступала мала каму ў Еўропе. З правіцелямі беларускіх зямель не маглі не лічыцца, а тэрыторыя нашага княства саступала па плошчы толькі Францыі, піша «Наша Ніва» istpravda.ru.

Гэта было Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае і іншых зямель, а папросту – ВКЛ. Да часу свайго росквіту (XIV-XV стст) яно складалася са шматлікіх княстваў, у яго склад уваходзіла велізарная частка сучаснай Расеі (смаленскія, бранскія землі), Украіны (Кіеўскае княства і іншыя землі аж да Чорнага мора), большая частка Літвы, Латвіі, Малдовы, а геапалітычны цэнтр гэтай вялікай дзяржавы знаходзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Дарэчы, літвінамі тады называліся менавіта жыхары беларускіх зямель, а вось сучасныя літоўцы называліся ў тыя часы жамойтамі.

Маскоўскія напады

На рубяжы XV-XVI стагоддзяў ВКЛ вяло войны з Маскоўскім княствам за памежныя землі. Кожная з дзяржаў імкнулася ўстанавіць сваю гегемонію на ўсходнеславянскіх землях. Гэтым і была абумоўленая канфрантацыя паміж літвінамі і Масковіяй, якая пачалася яшчэ ў XIV стагоддзі, але да згаданага моманту дасягнула свайго піку. Мала таго, што татары ў 1492 годзе ўварваліся ў літоўскія землі і заваявалі Кіеў разам з велізарнай часткай паўднёвых зямель, дык яшчэ і ў выніку серыі войнаў з Масквой (час праўлення Івана III) ВКЛ страціла амаль траціны сваіх тэрыторый.

У 1508 годзе сын Івана III Васіль III уклаў з ВКЛ «вечны мір», які аднак доўжыўся ўсяго 4 гады. У лістападзе 1512 года Масква разарвала мірную дамову (выставіўшы свае стандартныя і нічым не абгрунтаваныя абвінавачванні аб парушэнні правоў праваслаўных жыхароў ВКЛ), і пачалася сама вайна.

Асноўнай мэтай для Маскоўскай дзяржавы быў захоп Смаленска – найважнейшага стратэгічнага пункта, які кантраляваў усё Сярэдняе Падняпроўе. За два гады расейскія войскі аблажылі Смаленск тры разы, але горад трымаў абарону. Але чацвёртая спроба сталася для Масковіі паспяховай - Смаленск здаўся ў ліпені 1514 года, пасля чаго Маскоўская раць пад камандаваннем ваяводаў Чалядніна і Галіцы накіравалася да Воршы. А паміж Воршай і Дуброўнам 8 верасня 1514 года адбылася найбуйнейшая бітва расейска-літоўскіх войнаў.

Прыклад ваеннай мужнасці

Бітва пад Воршай 8 верасня пачалася з правага флангу атакі маскоўскага войска. Конніца Міхаіла Іванавіча Булгакава-Галіцы (продка князёў Галіцыных), але была ў выніку адбітая атрадамі кавалерыі. Літвінская кавалерыя левага фланга разам з атрадамі Саюзнай польскай кавалерыі стала пераследаваць і знішчаць праціўніка. А ў гэты час пачаў атаку левы фланг маскоўскага войска…

Левым флангам маскавітаў камандаваў баярын Іван Андрэевіч Чаляднін. Ён вызначыў не дапамагаць Булгакаву-Галіцы, бо меркаваў, што і сам справіцца з нешматлікімі сіламі праціўніка (у яго было больш воінаў, чым ва ўсім войску Астрожскага). Таму неўзабаве ён пачаў атаку сваімі атрадамі на правы фланг літвінскага войска.

Завязалася жорсткая бітва, але тут Астрожскі зрабіў бліскучы ход, ужыўшы нечаканы для праціўніка (але запланаваны ім) манеўр адыходу. Такі манеўр быў даўно вядомы нашым продкам, прынёсшы перамогу Саюзнаму літвінска-польскаму войску над Тэўтонскім ордэнам яшчэ падчас Грунвальду. Але тады гэты манеўр праводзіўся некалькі па-іншаму (хоць і практычна з тым жа вынікам). А цяпер, праз 104 гады пасля Грунвальду, адбылося наступнае.

Маскоўскае войска, як і планаваў Астрожскі, пачало пераслед конніцы сваіх праціўнікаў. Але раптам літвіны падзяліліся на дзве часткі і разышліся па баках. А проста перад вачыма маскоўцаў паўсталі гатовыя да бою і зараджаныя гарматы, а таксама пяхотнікі з пішчалямі.

Першы ж залп зрабіў страшнае спусташэнне ў шэрагах нападнікаў. А наступныя залпы гармат і пішчаляў знішчылі яшчэ больш ворагаў. Правы фланг маскоўскага войска кінуўся на панічныя ўцёкі, якія перадалося і Цэнтру. Далейшае было справай тэхнікі – заставалася арганізаваць пераслед ворага.

Гэтая задача фінальнай часткі бітвы была з поспехам выкананая Астрожскім. Пераслед доўжыўся да цемры. І толькі прыход ночы выратавала маскоўскае войска ад поўнага знішчэння. На розныя падлікі, Масква страціла забітымі ад 25 да 35 тысяч воінаў, а патрапілі ў палон 5 тысяч (уключна з Чалядніным і Булгакавым-Галіцай). Літвіны не страцілі і тысячы. Перамога была поўнай, але яе пладамі яшчэ толькі трэба было скарыстацца.

Вынік вайны

Уся Усходняя Беларусь была вызваленая ад маскоўскіх захопнікаў у лічаныя тыдні. Але падзея гэта мела і міжнародны рэзананс. Весткі аб гэтай бітве разышліся не толькі па землях Масквы і Літвы, але і ва ўсёй Еўропе. У Свяшчэннай Рымскай імперыі нават выйшаў спецыяльны друкаваны лісток (нешта тыпу газеты), прысвечаны ёй. Імператар Максіміліян I на Венскім кангрэсе 1515 года дамовіўся з вялікім князем літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам II Старым аб развязанні ўсіх непаразуменняў і разарваў дамову з Масквой. Ініцыятыва ў вайне пачала пераходзіць да Літвы.

Вайна прадаўжалася з пераменным поспехам. У 1519 годзе тры маскоўскія раці ад Пскова, Смаленска і Старадуба-Северскага ўварваліся ў ВКЛ. Яны дайшлі да Вільні, узяць якую не змаглі. У 1522 годзе было падпісанае замірэнне, якое пакідала за Масквой Смаленск і іншыя заваяваныя гарады.

Замест пасляслоўя

Бітва пад Воршай увайшла ў многія сусветныя падручнікі па ваеннай тактыцы як адзін з самых годных прыкладаў ваеннай кемлівасці. І менавіта дата 8 верасня магла б і павінна стаць святам беларускіх Узброеных Сіл.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках