29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская ДАІ прыдумала новы спосаб вылічаць кіроўцаў, якія парушаюць правілы

15
Менская ДАІ прыдумала новы спосаб вылічаць кіроўцаў, якія парушаюць правілы

Як гэта працуе?

У салонах менскага грамадскага транспарту пачалі ўсталёўваць камеры, якія фіксуюць кіроўцаў-парушальнікаў у «А»-паласе, выдзеленай для руху грамадскага транспарту, а таксама тых, хто няправільна паркуецца, паведамляе «Минск-Новости».

Такія камеры ўжо ўсталявалі ў грамадскім транспарце, які рухаецца па вул. Прытыцкага - яны фіксуюць парушальнікаў ПДР на адцінку ад вул. Жудро да вул. Ляшчынскага ў абодвух кірунках. Кіроўцаў пра гэта апавяшчаюць спецыяльныя жоўтыя інфармацыйныя знакі. Яны замацаваны на апорах асвятлення і падобныя да знакаў «фотарадараў», паведамляюць, што на адцінку аўтаматычна фіксуюцца парушэнні ПДР.

Сістэма фіксацыі ў «А»-паласе падобная з комплексам «ПаркРайт»: распазнае рэгістрацыйныя нумары МС падчас руху. Парушальнікам, як і пасля фотарадараў, будуць прыходзіць «лісты шчасця» са штрафамі.

Пакуль што новая сістэма працуе ў тэставым рэжыме. Паводле інфармацыі ДАІ, толькі за жнівень на паказаным адцінку вул. Прытыцкага новым спосабам выявілі больш за 500 фактаў парушэнняў.

Відавочна, камеры для фіксацыі такога кшталту парушэнняў усталявалі не толькі ў салонах грамадскага транспарту, але і на слупах.

У паведамленні газеты Мінгарвыканкама гаворыцца, што неўзабаве камеры пачнуць фіксаваць парушэнні ПДР у паласе для грамадскага транспарту на вуліцы Няміга на адцнінку ад вул. Гарадскі Вал да пр. Пераможцаў і на вул. М. Багдановіча - ад пр. Пераможцаў да моста праз раку Свіслач. На Нямізе ўжо з'явіліся адпаведныя знакі і камеры.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках