29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ходзяць чуткі, што кіраўнік знаходзіцца ў каматозным стане пад апаратам ШВЛ»

35
«Ходзяць чуткі, што кіраўнік знаходзіцца ў каматозным стане пад апаратам ШВЛ»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Названае магчымае месцазнаходжанне Назарбаева.

Першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў не з`яўляўся на публіцы пасля пачатку масавых пратэстаў у краіне. Гэта стала падставай для распаўсюджвання вялікай колькасці чутак пра ягонае месцазнаходжанне. Былі версіі, што той знаходзіцца ў Кітаі, уцёк у Кыргызстан ці ААЭ, яго выкралі, альбо ён хварэе на каранавірус. Цяпер з'явілася новая тэорыя - елбасы трымаюць у зняволенні на тэрыторыі рэспублікі і ён жудасна злы і абураны апошнімі падзеямі.

Аб месцазнаходжанні Нурсултана Назарбаева на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў расейскі сацыёлаг Ігар Эйдман. Паводле ягоных слоў, лідар нацыі знаходзіцца на тэрыторыі Казахстана, ён жывы і ў прытомнасці, але яго трымаюць пад неафіцыйным хатнім арыштам. Хто трымае Назарбаева, сацыёлаг не ўдакладніў, але адзначыў, што той успрымае апошнія падзеі ў краіне як здраду. Ад былога казахстанскага лідара нібыта патрабуюць публічнай адмовы ад улады, але той супраціўляецца і не збіраецца заяўляць аб падтрымцы прэзідэнта Касыма-Жамарта Такаева.

У самім Казахстане версію аб неафіцыйным хатнім арышце Назарбаева не чулі, адзначаючы, што здагадак становіцца ўжо занадта шмат. «У нас практычна няма інфармацыі наконт гэтага, хаця гэтым пытаннем цікавяцца прадстаўнікі ўлады, дэпутацкі корпус і проста насельніцтва. Апошняя афіцыйная інфармацыя была, што ён знаходзіцца ў сталіцы і вядзе перамовы з кіраўнікамі дзяржаў. Фактычна ж ходзяць чуткі, што ён ужо ў Швайцарыі ці ў Кітаі, ці знаходзіцца ў каматозным стане пад апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх. Дакладнай інфармацыі тут няма», - адзначыў у размове з «МК» журналіст Аскар Кубайжанаў.

Ён падкрэсліў, што такія домыслы не садзейнічаюць стабілізацыі становішча ў краіне і толькі дадаюць інтрыгі. Не праліваюць святло на месцазнаходжання Назарбаева і сябры ягонай сям'і, якія таксама практычна перасталі з'яўляцца на публіцы.

«Пасля апошніх пратэстных настрояў згадка лідара нацыі і ягонай сям'і выклікае пэўны негатыў, - кажа Кубайжанаў. - Відаць, Дарыга Назарбаева, як разумны чалавек і дэпутатка Мажыліса, надумала ўзяць пэўную паўзу. Яна знаходзіцца ў Казахстане, але не прысутнічала на пасяджэнні парламента, патлумачыўшы гэта тым, што хварэе. Нурсултан Назарбаеў разумны палітык і ў мінулым часам бывала, што ён браў паўзу, пасля якой ужо з'яўляўся на кані. Магчыма і зараз такая сітуацыя. Ён пачакае, калі ўлягуцца першыя эмоцыі і з'явіцца. Але як яго ўспрыме насельніцтва - гэтага я не бяруся сказаць».

Пра тое, дзе хаваецца Назарбаеў і чаму не з'яўляецца на публіцы "МК" пагаварыў з кіраўніком аддзела Казахстана і Сярэдняй Азіі Інстытута краін СНД Андрэем Грозіным:

- Калі пачаліся пратэсты, я нават падумаў, што Нурсултан Назарбаеў памёр. Гэта здавалася лагічным і тлумачыла тое, што адбывалася. Потым з'явіліся выказванні яго прэс-сакратара аб тым, што Назарбаеў сам перадаў пасаду кіраўніка Рады бяспекі Такаеву ды іншае. Цяпер я думаю, што ён хутчэй жывы, паколькі ў адваротным выпадку ягоныя сваякі ўжо даўно б пакінулі краіну. Калі гэтага не адбываецца, то значыць, ён альбо жывы, альбо яны дамовіліся аб тым, што нібы жывы.

- Ці могуць яго ўтрымліваць пад нейкім хатнім арыштам?

- Вядома не. Хто б яго там мог утрымліваць? Такаеў ці што? Гэта немагчыма, і гэтага не будзе. Назарбаеў - гэта фігура, якую многія хацелі б засунуць у далёкую шафу і не ўспамінаць пра яе, але, з іншага боку - ён бацька-заснавальнік цяперашняга Казахстана, і ад гэтага нікуды не падзецца.

- А што калі Назарбаеў сапраўды не жадае прызнаваць пастановы Такаева?

- Ён не будзе заяўляць аб гэтым публічна. Назарбаеў высунуў яго на гэтую пасаду, таму падобная заява будзе раўназначна таму, каб сказаць: «Прабачце, я ідыёт - прызначыў гэтага дурня». Гэта немагчыма.

- Калі Назарбаеў жывы, у прытомнасці і яго ніхто не ўтрымлівае, то дзе ён можа знаходзіцца і чаму хаваецца?

- Ёсць версія апазіцыі, што ён сур'ёзна хворы і самаўхіліўся ад усіх гэтых рэчаў. Але Назарбаеў - гэта чалавек, які нічога не пускае на самацёк, ён заўсёды трымае руку на пульсе і ўсё кантралюе. Таму ў версію з хваробай верыцца слаба.

Думаю, калі ён з'едзе з Казахстана ў ААЭ, Кітай, Расею і гэтак далей, то страціць магчымасць уплываць на прыняцце канкрэтных пастаноў, каб забяспечыць дабрабыт сваёй сям'і. Прычым у яго шмат сваякоў, якія, мусіць, зараз звяртаюцца да яго з крыкамі: «Тата, у нас хочуць банк адабраць! Трэба нешта рабіць». Маючы такія абавязанні, пакінуць краіну Назарбаеў не можа.

Хутчэй за ўсё, ён адседжваецца ў сваім родным сяле Шамалган, і пасля таго, як жарсці сціхнуць, то ён сябе праявіць. Калі, вядома, ён жывы.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках