18 красавiка 2024, Чацвер, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Нацбанку Беларусі: Ва ўладаў пачынаюцца праблемы

6
Экс-кіраўнік Нацбанку Беларусі: Ва ўладаў пачынаюцца праблемы

І не толькі праз калійныя ўгнаенні.

У снежні 2021 года шырокая грашовая маса вырасла на 6,6%, а рублёвая грашовая маса вырасла да ўзроўню 2020-га на 18,7% (рост за 12 месяцаў). Гэта рэкордны паказчык прыросту за 18 месяцаў запар. Калі тэндэнцыя да росту рублёвай масы прадоўжыцца і ў 2022 годзе, дык гэта стане ўжо трывожным званком.

Шырокая грашовая маса вырасла досыць сціпла - на 6,6%, хоць у прагнозе гэты паказчык закладваўся ў дыяпазоне на 7-10%. Чым выкліканы рост рублёвай грашовай масы і ці варта турбавацца з гэтай нагоды? Газета «Белорусы и рынок» спытала экспэртаў.

Былы кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч адзначае, што Нацбанк уклаўся ў прагнозныя паказчыкі, а рост рублёвай грашовай масы пэўным чынам паўплыў на інфляцыю, якая за снежань 2021 года склала крыху менш за 10%.

«У пэўнай меры рост рублёвай грашовай масы, сярод іншых фактараў, паўплываў на інфляцыю. Я б сказаў, шмат фактараў уплывала на інфляцыю. Рублёвая грашовая маса пайшла на крэдытаванне дзяржпрадпрыемстваў, многія з якіх не вярнулі ў тэрмін рублі - гэта ўскосна адбілася на інфляцыі. У нас вельмі вялікая крэдыторская запазычанасць і запазычанасць у пратэрмінаваных крэдытах. Думаю, галоўная прычына ў неэфектыўнасці: выдаткі зробленыя, а аддачы ў канчатковым выніку няма!» - сказаў ён карэспандэнту.

Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2022 год прырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў снежні да супастаўнага месяца ў 2021-м прагназуецца на ўзроўні 7-13 адсоткаў. Ці атрымаецца выканаць прагнозны паказчык?

На думку Багданкевіча, шырокую грашовую масу трэба абмяжоўваць максімум 10 адсоткамі. Запланаваны паказчык больш-менш прымальны. Але праз адмову нарвежскай кампаніі Yara набываць беларускія калійныя ўгнаенні праблемы ўзнікнуць. Прычым не толькі з калійнымі ўгнаеннямі. Некаторыя санкцыі ўступаюць з красавіка, некаторыя — раней, а ў Еўразвязе тым часам рыхтуюць новыя…

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках