19 красавiка 2024, Пятніца, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары дэмакратычных сіл абмеркавалі транзіт улады ў Беларусі

10
Лідары дэмакратычных сіл абмеркавалі транзіт улады ў Беларусі

Абмяркоўваліся дзеянні, якія могуць змяніць палітычную сітуацыю ў краіне.

Паседжанне аргкамітэта для правядзення канферэнцыі дэмакратычных сілаў Беларусі прайшло 14 студзеня, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

У сустрэчы ўзялі ўдзел кандыдат у прэзідэнты Беларусі, экс-намеснік міністра замежных спраў, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, кандыдат у прэзідэнты Беларусі, былы намеснік міністра замежных спраў, стваральнік Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала, лідар Беларускага аб'яднання працоўных Сяргей Дылеўскі, кіраўнік Усходнееўрапейскага стратэгічнага форуму, былы супрацоўнік адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Анатоль Котаў, выканаўчы дырэктар Фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін, адзін з лідараў сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Вераніка Мішчанка, палітолаг, грамадскі дзеяч Дзмітрый Балкунец.

Удзельнікі аргкамітэта абмеркавалі дзеянні, накіраваныя на змену палітычнай сітуацыі ў краіне. Прынятая пастанова аб правядзенні найбліжэйшым часам канферэнцыі беларускіх дэмакратычных сіл, якая павінна стаць платформай для абмеркавання транзіту ўлады і шляхоў развіцця Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках