26 красавiка 2024, Пятніца, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва скасавала надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

Літва скасавала надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

Калі сітуацыя з мігрантамі будзе мяняцца, Сойм увядзе яго зноў.

Літва не будзе прадаўжаць рэжым надзвычайнага здарэння на мяжы, які перастане дзейнічаць сёння апоўначы. Аднак у любы момант гатовая ўвесці яго зноў, калі сітуацыя з мігрантамі зноў абвастрыцца. Пра гэта журналістам заявіла кіраўніца ўраду краіны Інгрыда Шыманітэ, піша Delfi.

«Паводле нашых звестак, (плынь мігрантаў у Беларусь – BNS) спынілася. (…) У рэжыму не атрымліваецца яе арганізаваць», – сказала кіраўніца ўраду журналістам у пятніцу. Паводле ейных словаў, апоўначы закончыцца абвешчанае Літвой на мяжы надзвычайнае становішча, кантроль на мяжы будзе забяспечвацца так сама, як і раней.

«Пакуль будзем кантраляваць так, як гэта рабілі да абвяшчэння надзвычайнага становішча. (…) Гэты алгарытм вядомы, паколькі паводле яго мы дзейнічалі не адзін месяц», – разважае прэм'ерка.

Пры гэтым яна не выключыла магчымасці таго, што надзвычайнае здарэнне можа быць абвешчанае зноў.

«Калі сітуацыя будзе мяняцца, калі будзем бачыць, што камусьці падалося, што Літва знізіла ўзровень уласнай пільнасці і менш нацэленая абараняць межы ЕЗ, то тады звернемся ў Сойм з пытаннямі ўвядзення новага надзвычайнага становішча, гэта магчыма», – сказала Шыманітэ.

Паводле словаў прэм'еркі, у Беларусі цяпер знаходзяцца 1,5–2 тыс. мігрантаў, якія не вярнуліся ў свае краіны, і ў будучыні яны могуць паспрабаваць перасячы мяжу з Літвой, Латвіяй ці Польшчай.

Рэжым надзвычайнага здарэння Літва абвясціла на памежных з Беларуссю тэрыторыях у лістападзе летась у сувязі з рэзкім ростам колькасці нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць прайсці з Беларусі ў ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках