25 красавiка 2024, Чацвер, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, як ЗША будуць дапамагаць Украіне ў выпадку ўварвання Расеі

9
Стала вядома, як ЗША будуць дапамагаць Украіне ў выпадку ўварвання Расеі

Украінскіх вайскоўцаў будуць рыхтаваць у адной з трох усходніх краінаў NATO.

Белы дом у выпадку ўварвання Расеі ва Украіну разглядае магчымасць дапамогі ўкраінскім паўстанцам, якая будзе заключацца ў тым ліку ў іх навучанні ў краінах NATO. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы.

Газета паведамляе, што ЗША могуць арганізаваць падрыхтоўку ўкраінскіх вайскоўцаў у адной з трох усходніх краінаў NATO: Польшчы, Румыніі ці Славакіі.

Крыніцы NYT адзначаюць, што ў выпадку пачатку ваеннага канфлікту Вашынгтон "амаль дакладна" будзе пастаўляць Кіеву ўзбраенне. Акрамя таго, ЗША і NATO, паводле звестак выдання, могуць прапанаваць медыцынскае абсталяванне, паслугі і прытулак падчас расейскіх наступаў.

Як сказалі газеце высокапастаўленыя прадстаўнікі Белага дому, ЗША таксама гатовыя падаваць Украіне ваенныя выведзвесткі, якія могуць дапамагчы краіне хутчэй адрэагаваць на ўварванне.

Пры гэтым суразмоўцы NYT адзначаюць, што ўся магчымая дапамога Украіне была "адкалібраваная", каб "не справакаваць Пуціна". Навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў і пастаўкі ўзбраення могуць пачацца ў выпадку перасячэння расейскімі сіламі мяжы.

Ажыццяўляць дапамогу Украіне, паводле звестак NYT, будзе як Пентагон, так і ЦРУ. Пры гэтым ад выведуправы дапамога можа паступаць таемна.

З сярэдзіны кастрычніка мінулага года заходнія СМІ і ваенныя аналітыкі паведамляюць пра магчымае ўварванні Расеі ва Украіну ў пачатку 2022 года і пра збор расейскіх войскаў ля заходняй мяжы.

14 студзеня ў Белым доме і Пентагоне паведамілі, што ва ўладаў ЗША ёсць інфармацыя пра падрыхтоўку Расеяй правакацыі "з чужым сцягам" для апраўдання ўварвання ва Украіну.

Акрамя таго, у студзені Сенат ЗША апублікаваў законапраект пра санкцыі, якія прапануецца ўвесці ў выпадку ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну. Магчымыя абмежаванні датычацца асабіста Уладзіміра Пуціна, прэм'ер-міністра, кіраўнікоў МЗС і Мінабароны Расеі, а таксама буйных расейскіх банкаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках