20 красавiка 2024, Субота, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МНС расказалі, што нарабіў цыклон Эльза ў Беларусі

У МНС расказалі, што нарабіў цыклон Эльза ў Беларусі

Пашкоджаныя больш за тысячу будынкаў, ёсць пацярпелыя.

Праз ураганны вецер 14 студзеня ў Беларусі пацярпелі 458 населеных пунктаў, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Паводле аператыўных звестак, у выніку праходжання моцнага ветру з парывамі да 32 м/с у 58 раёнах краіны пацярпелі 458 населеных пунктаў. Разбураны 1 сельскагаспадарчы будынак (склад у Свіслацкім раёне Гарадзенскай вобласці).

Таксама вецер пашкодзіў дахі 427 жылых дамоў, 66 аб'ектаў сацкультбыту, 20 вытворчых і 602 сельскагаспадарчых будынкаў. Былі зафіксаваныя 170 выпадкаў падзення дрэваў. Элементамі дахаў і паваленымі дрэвамі пашкоджаныя 32 аўтамабілі.

У Ляхавіцкім раёне Берасцейскай вобласці, Талачынскім раёне Віцебскай вобласці, Воранаўскім раёне Гарадзенскай вобласці і Магілёўскім раёне зафіксаваныя падзенні дрэваў на чыгуначныя рэйкі і паветраныя лініі электраперадачы, прызначаныя для сілкавання станцыйных і перагонных прыладаў аўтаматыкі. Затрымка руху 18 пасажырскіх і 24 грузавых цягнікоў склала ад 11 хвілінаў да 3 гадзінаў 22 хвілінаў.

У Оршы на станцыі абрынуліся апоры эстакады цеплатрасы – адбылося пашкоджанне кантактнай лініі электрацягнікоў і трубаправода цеплазабеспячэння дыяметрам 150 мм. Затрымкі ў руху цягнікоў не адбылося. Без ацяплення застаюцца інтэрнат, прыватны жылы дом і 2 адміністрацыйныя будынкі. Для апалу спажыўцоў пракладваецца рэзервовая лінія трубаправода цеплазабеспячэння пад чыгуначнымі шляхамі.

Вядома, што ў Менску на праспекце Ракасоўскага сарваным парывам ветру пластыкавым пакрыццём прыпынку была траўмаваная 66-гадовая жанчына. Пасля меддапамогі пенсіянерку адпусцілі на амбулаторнае лекаванне.

У Магілёве сарванымі ветрам рэкламнымі шчытамі былі траўмаваныя два чалавекі: 31-гадовая жанчына і 48-гадовы мужчына. Іх шпіталізавалі.

Паводле звестак ДВА "Белэнэрга", цягам дня на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 3114 населеных пунктаў. Адключэнні аператыўна ўхіляюцца аварыйнымі брыгадамі. На стан 06.00 15 студзеня без электразабеспячэння застаюцца 366 населеных пунктаў.

Праца ва ўхіленні наступстваў стыхіі прадаўжаецца.

Нагадаем, на суботу, 15 студзеня, у Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне – на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Менску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках