23 красавiка 2024, aўторак, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі сенатар Рубіа прэзентаваў новы праект санкцый супраць РФ

1
Амерыканскі сенатар Рубіа прэзентаваў новы праект санкцый супраць РФ

Штрафныя захады супраць Расеі і асабіста Пуціна пачнуць дзейнічаць у выпадку нападу на Украіну.

Амерыканскі сенатар-рэспубліканец Марка Рубіа ў пятніцу, 14 студзеня, прапанаваў новы праект санкцый супраць Масквы, у тым ліку асабіста прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў выпадку нападу РФ на Украіну, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце сенатара.

Згодна з праектам, амерыканская выведка павінна будзе кожныя 20 дзён падаваць Кангрэсу справаздачу, ці не парушыла Расея тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Калі РФ уварвецца ва Украіну, прэзідэнт ЗША будзе абавязаны цягам 10 дзён увесці санкцыі супраць расейскіх уладаў. Сярод іншага блакаваць "актывы і ўязныя візы" Пуціну, а таксама прэм'ер-міністру РФ, міністру абароны, расейскім алігархам і чальцам іхніх сем'яў, паведамляе DW.

Акрамя таго, Рубіа прапанаваў увесці санкцыі супраць міжбанкаўскай сістэмы SWIFT, калі тая не спыніць паслугі расейскім банкам і кампаніям, якія падпадаюць пад штрафныя захады. "Я заклікаю маіх калегаў з Сената да супрацоўніцтва, каб ухваліць законапраект, пакуль не стала занадта позна", – падкрэсліў Марка Рубіа. Раней на сваёй старонцы ў Twitter ён напісаў: "Цяпер амаль напэўна Пуцін вельмі хутка паспрабуе акупаваць прынамсі некаторыя часткі Украіны".

Напярэдадні Сенат адхіліў праект санкцый супраць РФ, прапанаваны іншым сенатарам-рэспубліканцам, Тэдам Крузам. У той самы час прапанова Рубіа перагукаецца з праектам абмежавальных захадаў, які ўнесла на разгляд 12 студзеня група сенатараў-дэмакратаў на чале з Робертам Менендэсам. "Закон аб абароне суверэнітэту Украіны 2022 года" таксама мае на ўвазе замарозку амерыканскіх актываў Пуціна і ягонага найбліжэйшага атачэння. Аналагічныя санкцыі прапануецца ўвесці супраць камандавальнікаў рознымі відамі расейскіх войскаў і іншых асобаў, якіх Белы дом мяркуе датычнымі да "агрэсіі супраць Украіны".

Белы дом абвінаваціў РФ у падрыхтоўцы падставы для ўварвання

Адміністрацыя ЗША абвінаваціла Расею ў падрыхтоўцы падставы для магчымага ўварвання ва Украіну. "У нас ёсць інфармацыя, якая паказвае на тое, што Расея ўжо падрыхтавала групу агентаў для правядзення на ўсходзе Украіны аперацыі пад чужымі сцягамі", – заявіла прэс-сакратарка Белага дому Джэн Псакі.

Захад і Украіна ўжо многія месяцы абвінавачваюць Расею ў канцэнтрацыі дзясяткаў тысячаў вайскоўцаў ля ўкраінскай мяжы. Яны падазраюць Маскву ў падрыхтоўцы да новага ўварвання ва Украіну. Расея сцвярджае, што не мае падобных намераў, і ў сваю чаргу абвінавачвае NATO ва ўзбраенні Украіны і правядзенні манеўраў каля расейскіх межаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках