19 красавiка 2024, Пятніца, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка наіўны і смешны»

11
«Лукашэнка наіўны і смешны»

Хаўруснікі ў АДКБ не ўспрымаюць сур'ёзна трызненне ўзурпатара.

Лукашэнка наіўны і смешны ў сваім клопаце аб прасторы СНД. У 2020 годзе ён папярэджваў Пуціна, што агонь народных хваляванняў будзе палаць да Уладзівастока. Гэта сказана было вядома ў спадзяванні на тое, каб калі што – абвінаваціць трэці бок, піша тэлеграм-канал «Люстэрка ўлады».

У пачатку студзеня 2022 года для ўціхамірвання пратэстаў у Казахстане Лукашэнка прапанаваў «Я проста сказаў бы гэтым пратэстоўцам: ну пашумелі, пакрычалі, досыць, трэба дамаўляцца, пакуль далёка не зайшлі».

Пасля «казахстанскай зімы» Лукашэнка папярэджвае ўжо Узбекістан, што пратэсты могуць перайсці ў суседнія краіны і трэба было б быць асцярожнымі. Сваім такім клопатам ён выклікаў непрыемнае адчуванне ва ўзбекскіх уладаў. Ну, а цяпер апошні цвік у труну ён забіў заявамі, што Казахстан быў плацдармам заходніх спецслужбаў для пераносу такіх пратэстаў і на тэрыторыю Расеі.

Напэўна, цяпер усе аддзелы і дэпартаменты ўнутры ўсіх заходніх спецслужбаў стаяць на вушах, бо іхняя таямніца разгаданая, дык яшчэ і Лукашэнка ўсіх сваіх папярэдзіў. Усё зрабіў для таго, каб адвесці ўвагу ад сваёй персоны, ад сваёй ролі ў тым, што ў Беларусі да гэтага часу праходзяць арышты і затрыманні ўдзельнікаў пратэстаў у 2020 годзе. Зрэшты, гэта ж стандартная схема Лукашэнкі – зрушыць фокус увагі і застацца клапатлівым і папераджальным дыктатарам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках