29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спачатку дыверсіі, а следам уварванне: У ЗША назвалі тэрміны наступу Расеі на Украіну

22
Спачатку дыверсіі, а следам уварванне: У ЗША назвалі тэрміны наступу Расеі на Украіну

Інфармацыю агучыла спікерка Белага дому Джэн Псакі.

Ваеннае ўварванне РФ ва Украіну можа пачацца ў перыяд паміж сярэдзінай студзеня і сярэдзінай лютага 2022 года.

Пра гэта папярэдзіла спікерка Белага дому Джэн Псакі.

Паводле ейных словаў, ЗША валодаюць інфармацыяй, што Расея шукае падставу для поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

"Мы занепакоеныя тым, што расейскі ўрад рыхтуецца да ўварвання ва Украіну, якое можа прывесці да шырокамаштабных парушэнняў правоў чалавека і ваенных злачынстваў, калі дыпламатыя не дасягне сваіх мэтаў", – падкрэсліла Джэн Псакі падчас брыфінгу.

Спікерка Белага дому таксама заявіла, што Расея цяпер займаецца падрыхтоўкай "асновы" для пачатку шырокамаштабных баявых дзеянняў – арганізацыяй дыверсійных аперацый для наступнага абвінавачання Кіева "ў падрыхтоўцы немінучага нападу на расейскія сілы ва Усходняй Украіне".

Джэн Псакі адзначыла, што Крэмль плануе правесці дыверсійныя дзеянні за некалькі тыдняў да поўнамаштабнага ўварвання, якое чакаецца ў перыяд паміж сярэдзінай студзеня і сярэдзінай лютага.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках