20 красавiка 2024, Субота, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы аддзячылі адважнай медсястры, якая ратавала тых, хто выйшаў з Акрэсціна

13
Беларусы аддзячылі адважнай медсястры, якая ратавала тых, хто выйшаў з Акрэсціна

Дзяўчына была ўражаная такім узроўнем спагады.

Памятаеце гісторыю медсястры Паліны? Ёй давялося ратаваць, бінтаваць параненых, скалечаных людзей, якіх катавалі ў самыя цяжкія, у самыя крывавыя дні пратэстаў. А потым яна сама патрапіла за краты – спачатку на Акрэсціна, потым у Жодзіна. Тысячы людзей адгукнуліся на яе гісторыю. І больш за сотню неабыякавых беларусаў захацелі здзейсніць мары і жаданні дзяўчыны, блізу тысячы чалавек напісалі словы падтрымкі для Паліны, паведамляе «Белсат».

Дзяўчына была ўражаная такім узроўнем спагады:

«Я не чакала такога, калі столькі незнаёмых людзей хоча дапамагчы табе. І дапамагае. Цяпер са мной звязаўся адзін чалавек і дапамагае мне, так бы мовіць, памяняць прафесію. Перавучыцца на IT-спецыяльнасць. Гэта абсалютна іншая спецыялізацыя.

Людзі дапамагалі таксама і фінансава. Дзякуй ім вялікі!

Шмат людзей адгукнулася з просьбай дапамагчы ў ангельскай. Кажуць: “Мы можам займацца ў любы час. Як вам зручна… Як хочаце…” І сапраўды: я знайшла сабе рэпетытара, з якім мы займаемся. Дзве гадзіны на дзень.

Словы падтрымкі, вядома, былі. Многія пісалі, што ганарацца мной. Што яны падтрымліваюць мяне. Дзякавалі.

Быў такі непрыемны момант, калі даволі блізкія людзі адмовілі ў дапамозе. Яны, можа, спужаліся, можа, яшчэ што. Крыўдна троху. Затое сапраўды было вельмі прыемна, калі абсалютна незнаёмыя людзі адгукнуліся. Я не ведаю, як гэта растлумачыць. Гэта нешта неверагоднае. Таксама дапамаглі з лекамі для бабулі», – кажа Паліна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках