28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны былы віцэ-міністр энэргетыкі Казахстана

2
Арыштаваны былы віцэ-міністр энэргетыкі Казахстана

Сёння раніцай ён быў зняты з пасады.

Супрацоўнікі Агенцтва фінансавага маніторынгу Казахстана затрымалі былога віцэ-міністра энэргетыкі Жумабая Карагаева. Пра гэта паведаміла ў суботу прэс-служба ўстановы, паведамляе ТАСС.

"Следча-аператыўнай групай тэрытарыяльнага дэпартамента Агенцтва фінансавага маніторынгу Мангістаўскай вобласці затрыманы [былы] віцэ-міністр энэргетыкі Рэспублікі Казахстан Жумабай Карагаеў, кіраўнікі электронных гандлёвых пляцовак і асобы, якія маюць дачыненне да неабгрунтаванага павышэння коштаў звадкаванага нафтавага газу ў Мангістаўскай вобласці", гаворыцца ў паведамленні.

Сёння раніцай стала вядома, што ў Казахстане вызвалены ад пасады віцэ-міністр энэргетыкі Жумабай Карагаеў.

"Пастановай ураду Рэспублікі Казахстан Карагаеў Жумабай Габасавіч вызвалены ад пасады віцэ-міністра энэргетыкі Рэспублікі Казахстан", – гаворыцца ў апублікаваным у суботу паведамленні прэс-службы ўраду краіны.

50-гадовы Карагаеў у розныя гады ўзначальваў шэраг прыватных кампаній у Атыраўскай і Мангістаўскай абласцях, працаваў у структуры акімата Атыраўскай вобласці. Быў прызначаны віцэ-міністрам энэргетыкі ў снежні 2019 года.

Сітуацыя ў Казахстане абвастрылася 2 студзеня, калі ў горадзе Жанаазене на захадзе краіны пачаліся мітынгі супраць рэзкага павышэння коштаў звадкаванага газу. Потым яны перараслі ў масавыя пратэсты па ўсёй краіне з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваннямі, адбыліся сутыкненні пратэстоўцаў з сілавікамі ў Алматы.

5 студзеня прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў увёў у краіне надзвычайнае становішча і выправіў у адстаўку ўрад. АДКБ на просьбу кіраўніцтва Казахстана накіравала туды вайскоўцаў, іх вывад з Казахстана пачаўся 13 студзеня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках