25 красавiка 2024, Чацвер, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адбыўся пажар праз пакінутую ў разетцы зарадку

13
У Менску адбыўся пажар праз пакінутую ў разетцы зарадку

6-гадовая дзяўчынка знаходзіцца ў рэанімацыі.

Сёння днём у ВК "Аркадыя" адбыўся пажар. Паведамленне пра надзвычайнае здарэнне паступіла ратавальнікам у 15:33, патэлефанавалі перапалоханыя суседзі. Аднак калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, з знешніх прыкметаў нічога не назіралася.

– Падчас выведкі было вызначана, што ў жылым пакоі кватэры, размешчанай на другім паверсе, адбылося загаранне хатняй маёмасці. Супрацоўнікі МНС у гасцёўні знайшлі на падлозе непрытомную дзяўчынку ўзростам блізу 6 гадоў. Яна была адразу ж вынесеная на свежае паветра і перададзеная брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Пасля правядзення сардэчна-лёгачнай рэанімацыі медыкамі ў 16.09 было адноўленае сэрцабіцце дзіцяці.

Дзяўчынку шпіталізавалі. Эвакуацыя жыхароў дома не спатрэбілася, паведамляе onliner.by са спасылкай на МНС.

Пажар быў ліквідаваны ратавальнікамі. У выніку агнём пашкоджаная маёмасць у жылым пакоі на плошчы 3 кв. м, закураная кватэра. Прычына здарэння вызначаецца.

Дапоўнена

15 студзеня СК назваў папярэднюю прычыну пажару: пакінутая ў разетцы зарадная прылада для мабільнага тэлефона. На момант пачатку пажару дзіця знаходзілася дома адно.

Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні ў цяжкім стане.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках