28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Breaking Defense: Абаронная прамысловасць Расеі не перажыве новых санкцый ЗША

6
Breaking Defense: Абаронная прамысловасць Расеі не перажыве новых санкцый ЗША

У ЗША апісалі фатальныя наступствы ўвядзення новых санкцый супраць РФ.

Расейская абаронная прамысловасць можа не перажыць наступстваў увядзення новых санкцый ЗША, расказвае амерыканскае выданне Breaking Defense.

У публікацыі сцвярджаецца, што магчымае ўвядзенне Вашынгтонам абмежаванняў супраць Масквы ў фінансавай сферы «будзе фатальным для расейскага абароннага сектара ў галіне даследаванняў і распрацовак, які мае вострую патрэбу ў інвестыцыях для развіцця некаторых са сваіх найноўшых праграм, такіх як знішчальнік Су-75 з адным рухавіком».

Іншай цяжкасцю, з якой, згодна з выданнем, могуць сутыкнуцца расейскія вайскова-прамысловыя кампаніі, стане абмежаванне доступу да заходніх камплекуючых і тэхналагічнага абсталявання. «Здольнасць развязваць пытанні зносу абсталявання з кожным месяцам становіцца ўсё больш складанай задачай», – апісвае Breaking Defense.

У студзені амерыканскія кангрэсмэны-дэмакраты прадставілі праект новых санкцый супраць Расеі. Аўтары прапанавалі забараніць аперацыі з першаснай і другаснай дзяржпазыкай Расеі, увесці абмежаванні супраць банкаўскага сектара Расеі і газаправода Nord Stream 2. Разглядаецца і ўвядзенне санкцый асабіста супраць прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і іншых вышэйшых асоб краіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках