29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі знішчылі 50 тон свежага перцу і вінаграду з Беларусі

11
У Расеі знішчылі 50 тон свежага перцу і вінаграду з Беларусі

Груз перамяшчаўся ў абыход фітасанітарных пастоў.

На сметніку ў расейскім Себежы 13 студзеня было знішчана амаль 50 тон свежага перцу і вінаграду, прывезеных з Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Паўночна-Заходняй міжрэгіянальнай управы Рассельгаснагляду.

Тры грузавікі з гароднінай і садавіной былі затрыманыя раней пры правядзенні аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікамі Пскоўскай мытні. Груз перамяшчаўся ў абход фітасанітарных пастоў на тэрыторыю Расеі.

Супрацоўнікі Рассельгаснагляду агледзелі груз і знайшлі дзве партыі свежага перцу і адну партыю вінаграду, на маркіровачных этыкетках якіх у якасці краін паходжання былі ўказаны Іран і Турцыя. Фітасанітарныя сертыфікаты і іншыя таварасуправаджальныя дакументы прадстаўленыя не былі, сцвярджаюць у Рассельгаснаглядзе.

Па факце выяўленых парушэнняў да прадстаўнікоў уладальнікаў грузаў распачатыя справы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках