18 красавiка 2024, Чацвер, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вывяржэнне падводнага вулкана выгнала караля Тонга з палаца

6
Вывяржэнне падводнага вулкана выгнала караля Тонга з палаца

Відэафакт.

Вывяржэнне падводнага вулкана Хунга-Тонга-Хунга-Хаапай, размешчанага ў архіпелагу Тонга, справакавала пагрозу цунамі ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна і непасрэдна выклікала падтапленні на астравах аднайменнай дзяржавы, паведмляе mk.ru.

Паводле звестак Геалагічнай службы ЗША, падземныя штуршкі ў раёне вывяржэння мелі магнітуду 4. Ачаг знаходзіўся на глыбіні 33 км. Вывяржэнне прадаўжалася амаль 12 гадзін. Шлейф попелу, газу і пары падняўся на вышыню 5-20 км над узроўнем мора. Папярэджанні аб цунамі былі выпушчаныя на Фіджы, у Аўстраліі, у Новай Зеландыі, а ў самім Тонга сапраўды назіралі «вялікую хвалю».

Вывяржэнне вымусіла ўлады ціхаакіянскай краіны эвакуяваць караля Тупоў VI з палаца ў сталіцы - Нукуалофе, бо эпіцэнтр геалагічнага здарэння размяшчаўся ў непасрэднай блізкасці.

Паводле звестак мясцовых СМІ, цунамі падтапіла шэраг раёнаў Нукуалофы, уключаючы тэрыторыю паблізу ад рэзідэнцыі манарха. Паводле папярэдніх звестак, ахвяр няма.

Хунга-Тонга-Хунга-Хаапай - і падводны вулкан і астравок у архіпелагу Тонга. Востраў утварыўся ў 2014 годзе пасля выбуху вулкана паміж дзвюма астраўкамі Хунга Тонга і Хунга Хаапай. Малады востраў з'яўляецца так званым паразітным конусам вулкана, які вырас у яго падводнай кальдэры. Цяперашняе вывяржэнне вулкана - першае амаль за месяц: папярэдняе адбылося 19-20 снежня 2021 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках