29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Казахстана назвалі колькасць загінулых у пратэстах

11
Улады Казахстана назвалі колькасць загінулых у пратэстах

Звесткі носяць папярэдні характар.

Прадстаўнік Генпракуратуры Казахстана распавёў аб тым, колькі чалавек, паводле інфармацыі ведамства, пацярпелі і загінулі падчас пратэстаў у краіне.

- На сёння ўстаноўлена 4578 пацярпелых. З 4353 паранены, у тым ліку 3393 супрацоўнікі сілавых ведамстваў. У перыяд надзвычайнага здарэння ў моргі дастаўлена 225 загінулых. У ліку загінулых - 19 паліцыянтаў і вайскоўцаў, - заявіў начальнік службы крымінальнага пераследу Генеральнай пракуратуры Казахстана Серык Шалабаеў.

З ягоных слоў, гэтыя звесткі маюць папярэдні характар.

Нагадаем, у пачатку года ў Казахстане ўспыхнулі пратэсты, выкліканыя двухразовым падаражаннем звадкаванага газу, які ў краіне многія выкарыстоўваюць у якасці аўтамабільнага паліва. Пратэсты перараслі беспарадкі, якія суправаджаліся боесутыкненнямі з сілавікамі, захопам урадавых будынкаў і марадзёрствам.

На фоне гэтага ўлады Казахстана ўвялі па ўсёй краіне рэжым надзвычайнага становішча і паведамілі аб пачатку «антытэрарыстычнай аперацыі». Акрамя гэтага, прэзідэнт краіны Касым-Жомарт Такаеў звярнуўся да кіраўнікоў дзяржаў АДКБ з просьбай аказаць садзейнічанне ў пераадоленні «тэрарыстычнай пагрозы».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках