25 красавiка 2024, Чацвер, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве затрымалі кухарку мясцовай школы

48
У Барысаве затрымалі кухарку мясцовай школы

Яна выносіла са сталовай прадукты.

У Барысаве за крадзеж прадуктаў затрымалі кухарку адной са школ — жанчына выходзіла з установы з паўфабрыкатамі ў ручной паклажы, таксама ў яе дома знайшлі іншыя крадзеныя прадукты. Пра гэта паведамляе МУС Беларусі ў сваім Тэлеграм-канале.

Паведамляецца, што мясцовы аддзел аховы і супрацоўнікі АБЭЗ РУУС праводзілі рэйд, падчас якога спынілі спробу крадзяжу прадуктаў з харчаблока адной з гарадскіх школ. Жанчыну затрымалі, калі яна выходзіла з установы. У яе ручной паклажы знайшлі мясныя і рыбныя паўфабрыкаты агульнай вагой больш за 30 кг.

Пазней высветлілі, што 47-гадовая работніца «сістэматычна ўзбагачалася падобным шляхам». У яе дома знайшлі 94 кг цукру і 24 кг мукі, 45 л сланечнікавага алею, 120 пачкаў паніровачных сухароў.

Апроч гэтага, як у жыхаркі Барысава канфіскавалі 5 л самагону, а таксама 50 л брагі і апарат для вытворчасці спіртнога.

Дзеянням затрыманай будзе дадзеная прававая ацэнка, зазначаюць у ведамстве.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках