23 красавiка 2024, aўторак, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі актор Яравенка: У Кіеве больш свабоды і магчымасцяў

3
Беларускі актор Яравенка: У Кіеве больш свабоды і магчымасцяў

Аляксей Яравенка падзяліўся, чаму наважыў пераехаць ва Украіну з Беларусі.

Актор Аляксей Яравенка (Аляксей Касач у серыяле «Крепостная») у праекце «Мой сакрэт» на СТВ распавёў пра знаёмства з жонкай, Вольгай Карпавай (акторка Тэатра драмы і камедыі на левым беразе Дняпра ў Кіеве), і пра пераезд ва Украіну з Беларусі.

«Мы пазнаёміліся на тэатральным фестывалі ў Кішынёве. Я ўбачыў яе, яна не толькі прыгожая, але таленавітая і тэмпераментная. Я настолькі быў уражаны, што і слова прамовіць не змог. Я адразу зразумеў - гэта яна. Калі зрывае дах. Гэта была яе ініцыятыва, я так і не адважыўся да яе падысці. Яна выйшла са мной на кантакт у сацыяльных сетках. Была прапанова паехаць у паход. І там я ўжо мог звязваць словы», - кажа Яравенка.

Дзеля каханай актор без доўгіх роздумаў пераехаў ва Украіну. «Я прыняў адназначнае рашэнне. Я нарадзіўся і вырас у Менску. Я ўвогуле не ўяўляў сабе ніякага жыцця акрамя Беларусі. Але ў Кіеве больш свабоды і магчымасцяў, каб сябе рэалізаваць. Оля, якая вучылася ва Украіне, гэта разумела і ў Менску сутыкнулася з іншай рэальнасцю. Складана наважыцца на гэты крок, але для таго, каб мы былі разам і нам было добра, я гатовы на гэта. Сумую па родных, сябрах. Але маё рашэнне непахіснае», - падзяліўся актор.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках