25 красавiка 2024, Чацвер, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кангрэсе ЗША выпусцілі заяву да гадавіны арышту Навальнага

5
У Кангрэсе ЗША выпусцілі заяву да гадавіны арышту Навальнага

Пуцін убачыў сур'ёзную пагрозу для сваёй улады.

Прадстаўнікі Хельсінкскай камісіі Кангрэса ЗША выступілі з заявай напярэдадні гадавіны арышту Аляксея Навальнага 17 студзеня. Выказванні палітыкаў апублікаваны прэс-службай камісіі ў пятніцу, 14 студзеня, паведамляе DW.

Як указаў сустаршыня камісіі кангрэсмен Стывен Коэн, «Пуцін не пайшоў бы на тое, каб пасадзіць Аляксея Навальнага ў турму, калі б не бачыў сур'ёзнай пагрозы сваёй уладзе». Са слоў палітыка, расейскі апазіцыянер і яго каманда выконвалі важную ролю ў раскрыцці «незаконна нажытых даходаў Пуціна і яго набліжаных» і «з'яўляюцца мішэнню».

У сваю чаргу сенатар Бенджамін Кардын назваў турэмнае зняволенне Навальнага «несправядлівым», адзначыўшы, што за мінулы год Крэмль з падвоенай сілай узяўся за «абсурдны пераслед» антыкарупцыйных арганізацый апазіцыянера, палічыўшы іх «экстрэмісцкімі». ЗША, «нягледзячы на спробы Крамля выцесніць Аляксея Навальнага з поля зроку грамадскасці і перашкодзіць яму кінуць выклік Пуціну», не перастануць заклікаць да вызвалення апазіцыйнага палітыка, указаў сенатар Джо Уілсан. «Расейцы, якія кідаюць выклік Пуціну, не павінны баяцца за сваю бяспеку ва ўласнай краіне», – падкрэсліў ён.

Кангрэсмены: Навальнаму пагражаюць новыя тэрміны

Прэс-служба Хельсінкскай камісіі нагадала, што Аляксей Навальны быў арыштаваны 17 студзеня 2021 года, калі вярнуўся ў Маскву з Нямеччыны, дзе праходзіў лячэнне і рэабілітацыю пасля атручэння баявым рэчывам «Навічок». У лютым расейскі суд замяніў палітыку ўмоўны тэрмін паводле справы «Ив Роше» на рэальны. З улікам хатняга арышту апазіцыянер мусіць правесці пад вартай 2 гады і 6 месяцаў. За гэтым рушыла ўслед прызнанне Фонду барацьбы з карупцыяй і рэгіянальных штабоў Навальнага «экстрэмісцкімі» арганізацыямі.

У верасні Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу аб стварэнні «экстрэмісцкай супольнасці» ў дачыненні да апазіцыянера, які ўжо знаходзіцца ў калоніі, і яго найбліжэйшых прыхільнікаў. «У спалучэнні з іншымі бягучымі крымінальнымі расследаваннямі гэта можа прывесці да дадатковых турэмных тэрмінаў для Навальнага і пагражаць звязаным з яго арганізацыямі асобам, многія з якіх былі вымушаны бегчы з Расеі», – адзначаецца ў дакуменце.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках