29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венедыктаў: Калі Грызлоў будзе размаўляць з Лукашэнкам, будзе зразумела, што гэта гаворыць Пуцін

18
Венедыктаў: Калі Грызлоў будзе размаўляць з Лукашэнкам, будзе зразумела, што гэта гаворыць Пуцін

Галоўны рэдактар «Эхо Москвы» патлумачыў, чаму паслалі ў Беларусь менавіта Грызлова.

Галоўны рэдактар «Эхо Москвы» патлумачыў, чаму паслалі ў Беларусь менавіта Грызлова.

- Гэтая гісторыя вельмі важная, на мой погляд, - заявіў Аляксей Венедыктаў у эфіры свайго радыё. - Гэта трэцяга амбасадара мяняюць за 3 гады. Грызлоў - чалавек, у якога прамы выхад на прэзідэнта. Гэта значыць, калі Дзмітрый Мезенцаў, які быў, і тым больш спадар Лук'янчыкаў, які зараз быў, а да гэтага Міхаіл Бабіч, які быў, ён не мог падняць слухаўку, то Сяргей Грызлоў, па-першае, асабісты сябар прэзідэнта і ў яго ёсць прамы тэлефон.

Я думаю, што зараз у Менску нацягнулі прамую… Вось ведаеш, тэлефон без цыферблата: ты падымаеш слухаўку – і апынаешся ў прыёмнай Пуціна.

Гэта першае. Другое. Спадар Грызлоў - сябра Рады бяспекі быў да нядаўняга часу. Ён добра разумее і, ва ўсякім разе, ведае, у якім аспекце абмяркоўвалася аб'яднанне, злучэнне, паглынанне Расеяй Менска. І яго палітычная вага... Ён застаецца старшынём партыі «Адзіная Расея». Так, я разумею, што гэта фармальнасць. Але, тым не менш, для беларусаў, для Лукашэнкі гэта вельмі важна.

Лукашэнку важна размаўляць з роўным. Вось Грызлоў у разуменні расейскай улады гэта чалавек, з якім Лукашэнка будзе лічыцца. І калі Лукашэнка будзе размаўляць з ім, будзе зразумела, што гэта гаворыць Пуцін.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках