Што можна было купіць на мільён беларускіх рублёў 10 гадоў таму і чаго вартыя 100 рублёў цяпер
32- 16.01.2022, 22:15
- 55,948

У 2012 годзе адзін мільён рублёў - гэта былі вялікія грошы.
Беларусы ўжо даўно перасталі быць мільянерамі, але памяць аб цэтліках з трыма-пяццю нулямі на тавары ў крамах у шмат каго яшчэ свежая. Intex-press.by наважыў згадаць, колькі каштавалі харчы і нехарчовыя тавары ў баранавіцкіх крамах дзесяць гадоў таму, і падлічыў, як за гэты час змянілася пакупніцкая здольнасць беларускіх грошай.
У 2012 годзе адзін мільён рублёў - гэта былі вялікія грошы. Фактычна, палова тагачаснага сярэдняга заробку (у лістападзе 2011 года, да прыкладу, сярэдні налічаны заробак у нашым месце складаў 2,2 мільёна рублёў).
Адпаведна, і купіць за мільён можна было шмат чаго. Напрыклад, у студзені 2012 года за гэтыя грошы ў Баранавічах можна было набыць кухонны камбайн вядомай маркі ды недарагі пыласмок. Ну або, да прыкладу, пілку папулярнай імпартнай фірмы і ўсё той жа пыласмок.
Што ўжо казаць аб прадуктах харчавання. На мільён можна было купіць амаль 700 кг бульбы, альбо амаль 170 літраў малака, або 70 кг бананаў.
У пераліку на валюту адзін мільён беларускіх рублёў у студзені 2012 года складаў прыкладна 120 даляраў ЗША.
1 ліпеня 2016 года, як усё добра памятаюць, беларусы перасталі быць мільянерамі, а ў выніку праведзенай дэнамінацыі адзін мільён ператварыўся ў 100 рублёў.
Што ж сёння можна купіць на гэтую суму?
У пералічэнні на даляры 100 беларускіх рублёў саступаюць мільёну дзесяцігадовай даўніны: сёння гэта прыкладна 40 даляраў, то бок утрая менш.
Цяпер пяройдзем да куплі. Дзіўна, але праз дзесяць гадоў журналісты здалелі адшукаць у той жа краме ў Баранавічах тую ж мадэль кухоннага камбайна і тую ж пілку, якія прадаваліся там дзесяць гадоў таму. І ведаеце колькі камбайнаў і пілак сёння мы можам купіць на 100 рублёў? Ніколькі! Бо тэхніка гэтая як каштавала ў далярах дзесяць гадоў таму, так і каштуе. Адрозна ад беларускіх грошай.
Прыкметна ўпала пакупніцкая здольнасць 100 беларускіх рублёў і ў пералічэнні на прадукты харчавання. Возьмем, напрыклад, бульбу. Цана любай усім беларусам гародніны ў беларускіх рублях за 10 гадоў вырасла ў 10 разоў! Значыць, і купіць сёння на 100 рублёў мы можам не сотні кілаграмаў, а дзясяткі.
Літар малака падаражэў прыкладна ў тры разы, адпаведна, і ў 100 рублёў яго змяшчаецца ўжо менш - блізу 53 літры замест 169.
Колькі каштавалі некаторыя тавары ў баранавіцкіх крамах у студзені 2012 года ды студзені 2022 года і колькі можна было іх купіць на 1 мільён і 100 рублёў адпаведна
