28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міна для Лукашэнкі

35
Міна для Лукашэнкі
АНДРЭЙ СУЗДАЛЬЦАЎ

Падзеі ў Казахстане запусцілі эфект даміно?

Расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў мяркуе, што сітуацыя ў Казахстане наглядна паказала Лукашэнку, што яго чакае ў будучыні. Пра гэта ён піша ў артыкуле для сайта politoboz.com:

- Акрамя пытання аб атрыманні падтрымкі з Расеі, у казахстанскім крызісе закладзена палітычная “міна”, якая рана ці позна выбухне ў Беларусі. Хваляванні ў Казахстане прадэманстравалі, што эпоха постсавецкіх аўтарытарных рэжымам першага пакалення, на чале з "бацькамі нацый", закончылася. "Бацькі", "башы" і іншыя відавочна засядзеліся. Так што Лукашэнка не проста быў ініцыятарам уводу войскаў АДКБ (перш за ўсё расейскіх войскаў), а ён заклікаў выратаваць свайго “калегу” ў пажыццёвым прэзідэнцтве.

Зразумела, што Лукашэнка ніколі не адчуваў нейкіх асаблівых сімпатый да Назарбаева, але, як кожны дыктатар, беларускі начальнік баіцца "тэорыі даміно".

З іншага боку, Лукашэнка, творча развіўшы і паглыбіўшы казахстанскі “досвед” падаўжэння сваіх паўнамоцтваў, быў зацікаўлены ў поспеху казахстанскай версіі псеўдатранзіту ўлады. Цяпер, пасля знікнення Назарбаева з палітычнай арэны і адхілення ад улады прадстаўнікоў яго клана, Лукашэнка атрымаў наглядную магчымасць уявіць сабе ўласную перспектыву на пасадзе кіраўніка прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.

У кожным выпадку Менск разлічваў на тое, што АДКБ захавае ва ўладзе акурат Назарбаева. Адсюль і такая дзіўная і нічым не пацверджаная інфармацыя аб тэлефоннай размове паміж Лукашэнкам і Назарбаевым (7 студзеня 2022 года). Прычым, дагэтуль не зразумела, хто каму патэлефанаваў і ці тэлефанаваў наогул.

Назарбаеў мёртвы. Прычым даўно, гавораць, што ён памёр перад новым 2022 годам. Калі гэта так, то з кім размаўляў Лукашэнка? З магілай? У Лукашэнкі ёсць кантакт з іншым светам. У кожным выпадку, калі інфармацыя, распаўсюджаная Жырыноўскім, пацвердзіцца, то скандал з тэлефонным званком у Пекла непазбежны.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках