17 красавiка 2024, Серада, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Сэйма Літвы: Шанцы абысці забарону на транзіт калію — нулявыя

1
Прадстаўнік Сэйма Літвы: Шанцы абысці забарону на транзіт калію — нулявыя
ФОТА: DELFI

Таксама ён заклікаў гарманізаваць санкцыі ЗША і ЕЗ.

Кіраўнік Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Сэйма Літвы Лаўрынас Касчунас расказаў у эфіры "Белсата", што ўсялякая прыватная кампанія, якая захоча транспартаваць беларускія ўгнаенні праз тэрыторыю Літвы, павінна спачатку звярнуцца ў парламенцкую камісію.

Лаўрынас Касчунас адзначыў, што шанцы абысці забарону на транзіт беларускіх угнаенняў у Літве амаль нулявыя, бо кожнай кампаніі (у тым ліку прыватнай) давядзецца звяртацца спачатку па дазвол у парламенцкую камісію, а ў камісіі лічаць такі транзіт пагрозай нацыянальнай бяспецы. Касчунас пацвердзіў, што кіраўнік “Літоўскай чыгункі” страціў сваю пасаду менавіта таму, што кантракт з “Беларуськаліем” не патрапіў на разгляд парламенцкай камісіі.

"Ён быў добрым дырэктарам, ён усё рабіў для павелічэння прыбытку сваёй кампаніі, але ён зусім не ўлічваў пытанні нацыянальнай бяспекі", – дадаў Лаўрынас Касчунас.

Пры гэтым Касчунас не можа выключыць, што прыватныя кампаніі з іншых краін Балтыі могуць паспрабаваць абысці санкцыі. “Можа дзяржава Латвія не будзе гэтага рабіць, але прыватныя кампаніі могуць мець цікавасць… Нюансы ёсць. Менавіта таму лепш, калі санкцыі будуць гарманізаваныя на ўзроўні ЕЗ”.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках