19 красавiка 2024, Пятніца, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое надвор'е чакае беларусаў на тыдні?

Якое надвор'е чакае беларусаў на тыдні?
ФОТА: CHARTER97.ORG

Прагноз на 18-20 студзеня.

18 студзеня ўначы надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць франтальныя раздзелы ад цыклону з цэнтрам над Маскоўскай вобласцю Расеі, удзень у асноўным чакаецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, піша pogoda.by.

Уначы воблачна з прасвятленнямі, удзень пераменная воблачнасць. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, у асобных раёнах рэспублікі чакаецца мяцеліца, месцамі ў Магілёўскай вобласці - моцны снег. Удзень месцамі ў краіне невялікі снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўначы 8-13 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы да 19-24 м/с, месцамі 25-27 м/с, удзень 6-11 м/с, у многіх раёнах парывы да 15-20 м/с, месцамі 21-24 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3 -9°С, максімальная ўдзень 0 -6°С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.

19 студзеня адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора. Воблачна з прасвятленнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег, мокры снег, удзень на захадзе магчымы дождж. Месцамі прагназуецца туман і галалёд. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці сярэдні, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад -3°С на захадзе да -12°С усходзе Беларусі, пры прасвятленнях -13...-15°С; удзень -4..+2°С.

20 студзеня варункі надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над Эстоніяй. Воблачна з прасвятленнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы -5..+1°С, удзень -3..+2°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках