29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На буйным заводзе ў Барысаве «знік» дырэктар

9
На буйным заводзе ў Барысаве «знік» дырэктар

«Аптымізаваць» кіраўнікоў прадпрыемстваў наважылі новым спосабам.

На Барысаўскім заводзе агрэгатаў «знік» дырэктар Пётр Кацуба. Пра ягонае знікненне рэдакцыі zerkalo.io паведамілі чытачы, яны сцвярджалі аб магчымым затрыманні кіраўніка прадпрыемства. На заводзе пацвердзілі, што Кацуба ўжо не працуе, яго затрымалі. Сілавыя структуры на момант выхаду тэксту не паведамлялі аб затрыманні дырэктара барысаўскага завода.

Па працоўным тэлефоне Пятра Кацубы сёння ніхто не адказваў. У прыёмнай расказалі, што абавязкі дырэктара выконвае галоўны інжынер Дзяніс Андрэеў.

- Кацуба ўжо не працуе на заводзе, - паведамілі на прадпрыемстве. На ўдакладняючае пытанне, ці не затрыманы ён, у прыёмнай адказалі сцвярджальна: «Так, гэта не жарт». Інфармацыю аб магчымым затрыманні яшчэ некалькіх працаўнікоў на прадпрыемстве не пацвердзілі.

У прафсаюзе завода ні зняпраўдзілі, ні пацвердзілі інфармацыю аб затрыманні дырэктара, але паведамілі, што ягоныя абавязкі выконвае галоўны інжынер.

На сайце завода дырэктарам дагэтуль паказаны Пётр Кацуба.

Сілавыя структуры на момант выхаду тэксту не паведамлялі аб затрыманні дырэктара Барысаўскага завода агрэгатаў.

Барысаўскі завод агрэгатаў уваходзіць у холдынг «Аўтакампаненты», якім кіруе ААТ БАТЭ. Пастанову аб стварэнні холдынгу прынялі ў 2011 годзе. На той момант акцыі Барысаўскага завода агрэгатаў знаходзіліся ва ўласнасці Менскага маторнага завода (ММЗ).

Завод спецыялізуецца на выпуску ў тым ліку турбакампрэсараў, пнеўмакампрэсараў, вадзяных і алівавых помпаў, алівавых фільтраў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках