25 красавiка 2024, Чацвер, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Інданэіі выдаткуюць 32 мільярды даляраў на перанос сталіцы

6
У Інданэіі выдаткуюць 32 мільярды даляраў на перанос сталіцы
Фота: AFP

Пераезд сталіцы пачнецца ў 2024 годзе.

Улады Інданэзіі перанясуць сталіцу з Джакарты на паўднёвы ўсход вострава Калімантан. Галоўны горад краіны наважылі назваць Нусантара, гэта значыць, «архіпелагю.

На перанос інданэзійскай сталіцы выдзелена амаль $32 млрд. Пра гэта расказаў міністр планавання нацыянальнага развіцця Сухарса Манаарфа, паведамляе Officelife са спасылкай на мясцовы тэлеканал CNA.

Чыноўнік удакладніў, што назва новай сталіцы «шырока вядомая за межамі Інданэзіі», бо яна «коратка характарызуе дзяржаву як архіпелаг». Краіна ўяўляе сабой найбуйнейшы ў свеце архіпелаг з 18 тысяч астравоў.

Аб планах перанесці сталіцу Інданэзіі з Джакарты было абвешчана яшчэ ў 2019 годзе. Праект прыпынілі праз пандэмію каранавіруса. Пачаць будаўніцтва плануюць у найбліжэйшым месяцы, а пераезд сталіцы пачнецца ў 2024 годзе.

Акрамя Нусантары, разглядалі амаль 80 варыянтаў назваў для галоўнага горада, сярод якіх былі Негара Джая («слаўная краіна»), Нусантара Джая («слаўны архіпелаг») і Нуса Кар'я («тварэнне радзімы»).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках