20 красавiка 2024, Субота, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МЗС Нямеччыны прыстрашылі Расею жорсткім адказам у выпадку нападу на Украіну

2
У МЗС Нямеччыны прыстрашылі Расею жорсткім адказам у выпадку нападу на Украіну
АНАЛЕНА БЕРБАК
ФОТА: GETTYIMAGES

Аналена Бербак знаходзіцца з працоўным візітам у Кіеве.

У Міністэрстве замежных спраў Нямеччыны папярэдзілі Расею аб сур'ёзных наступствах, калі яна звернецца да шырокамаштабнага нападу на Украіну. Аб гэтым сказала кіраўніца МЗС Нямеччыны Аналена Бербак, паведамляе tsn.ua. «Масква сутыкнецца з жорсткім адказам, калі звернецца да ваеннай эскалацыі», — сказала Бербак. Яна падкрэсліла, што будзе шукаць дыпламатычнае развязанне ваеннага канфлікту паміж Украінай і Расеяй падчас сваёй першай афіцыйнай паездкі ў дзве краіны.

Як паведамляюць у пасольстве Нямеччыны ва Украіне, міністр замежных спраў Аналена Бербак ужо прыбыла ў Кіеў. Гэта першы яе афіцыйны візіт на пасадзе кіраўніка МЗС. У парадку дня, паводле папярэдняй інфармацыі, сустрэча з прадстаўнікамі місіі назіральнікаў ад Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ), размова з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і кіраўніком МЗС Дзмітрыем Кулябам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках