19 красавiка 2024, Пятніца, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: З Парашэнкам адбываецца цяпер тое, што ён рабіў з Саакашвілі

22
Палітолаг: З Парашэнкам адбываецца цяпер тое, што ён рабіў з Саакашвілі
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

У чым іронія палітычнага лёсу былога прэзідэнта Украіны?

Палітолаг, дырэктар Цэнтра палітычных даследаванняў «Пента» Уладзімір Фясенка распавёў Радыё НВ, што сітуацыя, якая склалася вакол вяртання экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з Варшавы - гэта тое, што той у свой час рабіў з Саакашвілі.

«Разумееце, вось у чым іронія палітычнага лёсу Пятра Аляксеевіча. Тое, што адбываецца цяпер з Парашэнкам, прыкладна, я не кажу юрыдычна, артыкул і таму падобнае, але сама сутнасць сітуацыі - цяпер з ім адбываецца тое ж, што ён рабіў з Саакашвілі», - сказаў Фясенка.

Палітолаг дадаў, што экс-прэзідэнт выкарыстоўвае тыя ж метады вяртання, якія выкарыстоўваў Саакашвілі.

«Вось такі парадокс сітуацыі», - рэзюмаваў экспэрт.

Ён таксама сказаў, што такое вяртанне ва Украіну з'яўляецца сапраўднай штучна створанай інфармацыйнай падставай для Парашэнкі.

У панядзелак, 17 студзеня, пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка вярнуўся з-за мяжы ва Украіну, дзе яму сёння абяруць меру стрымання паводле падазрэння ў дзяржаўнай здрадзе.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках