24 красавiка 2024, Серада, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інвестар і IT-прадпрымальнік Дзмітрый Досаў з'ехаў з Беларусі

3
Інвестар і IT-прадпрымальнік Дзмітрый Досаў з'ехаў з Беларусі
ДЗМІТРЫ ДОСАЎ

У снежні яго арыштавалі на 15 дзён.

ІТ-прадпрымальнік Дзмітрый Досаў пасля 15 дзён на Акрэсціна пакінуў краіну. Цяпер ён на Кіпры. ІТ-спецыяліст пацвердзіў dev.by, што вяртацца пакуль не збіраецца.

З ягоных слоў, пераезд ён планаваў даўно, і ўжо быў набыты квіток, аднак за пяць дзён да ад'езду, 10 снежня, да яго прыйшлі з ператрусам - быццам бы «паступіла заява». Вынік - суд паводле арт.19.11 ч.2 КоАП «(распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў») і 15 дзён на Акрэсціна. Квіток прапаў. Пасля гэтага Досаў «толькі ўмацаваўся ў сваёй пастанове».

Канфіскаваную тэхніку так і не вярнулі: «прыйшоў адказ з СК на запыт аб вяртанні матэрыяльных каштоўнасцяў - праводзіцца праверка».

Чаму Кіпр?

- Захацелася на моры пажыць. Усё ж тут шмат сяброў, партнёраў, вялікая ІТ-супольнасць. Добрыя падаткі, дарэчы. Ёсць, вядома, і мінусы - час пакажа.

Са слоў Досава, ён цяпер працуе аддалена ва ўкраінскай кампаніі Zone3000 на пасадзе Director of Sales and Business Development, адкрывае цэнтры распрацоўкі для замежных кампаній ва Украіне. Акрамя таго, застаецца дырэктарам Aivitam.

У жніўні 2021 года Зміцер запусціў у Беларусі пілотны праект супольна з Forbes, але пасля рэалізацыі і падвядзення вынікаў наважыў прыпыніць яго развіццё.

Дзмітрый Досаў – венчурны інвестар і ІТ-прадпрымальнік. Быў CEO і кафаўндэрам кампаніі Humansee Labs і заснавальнікам праекта The Heroes Media.

У 2019 годзе быў адным з арганізатараў адборачнага конкурсу стартапаў Seedstars World у Менску. У пачатку гэтага года ў інтэрв'ю kraftblick.media Зміцер распавёў пра Aivitam ventures.

- Мы можам назваць сябе глабальным маркетынгавым агенцтвам з фокусам на ІТ. Мы ствараем стартапы з нуля і рыхтуем іх да продажу стратэгічнаму інвестару.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках