20 красавiка 2024, Субота, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Бабарыка: Будзем спадзявацца на далейшыя перамены

3
Віктар Бабарыка: Будзем спадзявацца на далейшыя перамены
ВІКТАР БАБАРЫКА

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі ў лісце распавёў аб «падарунку» на Новы год.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка сустрэў свой другі Новы год у няволі. Афіцыйны сайт палітвязня апублікаваў фрагмент ягонага ліста дачцэ Марыі ад 7 студзеня 2022 года.

— З улікам таго, што 22-гі пачаўся з прыходам твайго ліста, то ён дакладна будзе лепшы за 21-ы. Будзем спадзявацца і на далейшыя перамены.

Пра традыцыі святкавання Новага года ў існых умовах магу сказаць, што мая асноўная мэта - максімальна захаваць старыя прынцыпы.

Таму нават тут удалося: паставіць ялінку (даслала нейкая дама выразаную арыгамі з зялёнай паперы), упрыгожыць стол (яшчэ адзін падарунак ад дзяўчыны - паштоўка-адкрывашка з чароўнымі лесам і аленямі), запаліць свечку (адзін з калегаў ахвяраваў) і паставіць яе у мандарынавую норку, а далей усё, як і раней: паспець адкрыць «шампанскае» («дзюшэс» у іх пластыкавых бутэльках па форме шампанскага), напісаць цыдулку з жаданнем, спаліць на свечцы і выпіць куфель з рэшткамі пад уяўны бой курантаў.

Што ж тычыцца астатніх варыянтаў святкавання, то мой калейдаскоп розных людзей у гэтых умовах прапануе аднолькавы варыянт: глядзенне ТБ, спробу зрабіць торцікі і салацікі.

Ды і нам тут «падаруначак» сістэма паднесла: прыйшоўшы з працы ўвечары 31-га я выявіў, што ў маіх рэчах быў ператрус з выкідваннем усіх рэчаў уключаючы лісты з канвертаў. Таму давялося яшчэ і парадак наводзіць. Але ўсё скончылася добра.

Што да майго рэжыму і здароўя, то тут усё бяз зменаў.

Даўно не чуваць навін ад Эдзіка. Як ён там трымаецца? Раней хоць прывітанні праз супольных адрасатаў адпраўлялі, а цяпер з гэтым стала горай. Перадавай яму мае найлепшыя пажаданні.

Усім аўстралійскім сваякам мае прывітанні. Нешта шмат тэксту ў мяне атрымалася. Засумаваў без стасункаў.

Адрас для лістоў Віктару Бабарыку: ВК №1 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная,

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках