25 красавiка 2024, Чацвер, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, што з затрыманым сынам бізнэсоўца Вайцяховіча

2
Стала вядома, што з затрыманым сынам бізнэсоўца Вайцяховіча
Ілля Вайцяховіч

Ён ехаў на пахаванне бацькі з Рыгі, дзе нараджала яго жонка.

У суботу стала вядома, што на мяжы затрымалі 36-гадовага сына вядомага бізнэсоўца Эдуарда Вайцяховіча Іллю. Ён ехаў на пахаванне бацькі з Рыгі. Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі яго проста на мяжы. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Ілля Вайцяховіч сёння знаходзіцца на Акрэсціна. Ён стаў падазраваным паводле крымінальнай справы.

Яго падазраюць ва «ўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах», відавочна, паводле фота і відэа з мітынгаў. Паводле якім артыкулаў КК падазраюць Іллю, дакладна пакуль не вядома.

Асобныя СМІ пасля затрымання Вайцяховіча напісалі, што ён жыў у Еўразвязе. У «пакаяным» відэа Ілля кажа, што «ўдзельнічаў у акцыях, потым спалохаўся адказнасці і з'ехаў у Рыгу. Там не знайшоў сябе і вырашыў вярнуцца назад».

Але крыніцы, знаёмыя з Іллём, кажуць, што ўсё гэта няпраўда. Ён жыў і працаваў у Беларусі, нікуды не збягаў. Выехаў у Рыгу, бо там вырашыла нараджаць яго жонка, латышка паводле нацыянальнасці. Ілля быў з ёю.

«У панядзелак, 10 студзеня, жонка Іллі нарадзіла дачку. А ў аўторак у яго памёр бацька. Ілля пабыў нейкі час з сям'ёй і ў пятніцу паехаў у Беларусь, бо на суботу запланавалі пахаванні. На мяжы яго затрымалі і перадалі сілавікам», - распавялі крыніцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках