18 красавiка 2024, Чацвер, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атрымайце і распішыцеся

10
Атрымайце і распішыцеся

Лукашэнка ж марыў вярнуць Савецкі Саюз, усё плакаў па ім.

Польшча наважыла апрабаваць свой уласны спосаб адначасовай барацьбы з інфляцый і дапамогі бедным у гэты крызіс. Спосаб не самы стандартны: звычайна дапамога малазабяспечаным (уключаючы т.зв. «гелікоптэрныя грошы»), наадварот, разганяе інфляцыю, піша БДГ.

Аднак урад Польшчы яшчэ ў канцы мінулага года паведаміў Еўракамісіі пра тое, што ў краіне стаўка ПДВ для прадуктаў харчавання будзе зніжана з 23% да 0%, стаўка ПДВ на ўгнаенні таксама будзе складаць 0%, на прыродны газ будзе зніжана з 23% да 8%, на электраэнэргію - з 23% да 5%, на паліва і ацяпленне - з 23 да 8%.

Новыя стаўкі пачнуць дзейнічаць з 1 лютага 2022 года. За кошт зніжэння коштаў і аб'ёмаў плацяжоў - знізіцца і інфляцыя. Вось гэта і ёсць правільнае дзяржаўнае рэгуляванне, а не тое, што падаецца ў Беларусі пад выглядам «сацыяльнага клопату пра насельніцтва» - калі гандлёвыя сеткі прымушаюць зніжаць цэны для «маламаёмных».

У Польшчы наважылі, што лепш зараз атрымаюць менш грошай у бюджэт, але аблегчыць жыццё простым людзям і малому бізнэсу. А таксама - сельгасвытворцам (за кошт зніжэння цэн на ўгнаенні, якія ўзляцелі ў кошце праз газавы крызіс у Еўропе). Ужо праз год грошы вернуцца ў бюджэт у кратным памеры - польскі ўрад гэта разумее.

А вось у Беларусі калі чыноўнік прапануе знізіць падаткі - пазбавіцца пасады, а то і свабоды. З пачатку года ў дзеянне ўвайшоў новы Падатковы кодэкс, які падаткі для малога бізнэсу, наадварот, павысіў.

Вынік не прымусіць сябе чакаць. Экспэрты Еўразійскага банка развіцця прагназуюць, што гадавая інфляцыя ў Беларусі ў I квартале 2022 года будзе трымацца на ўзроўні 10%. А для стрымлівання росту коштаў можа спатрэбіцца прамое ўмяшанне дзяржавы. Прасцей кажучы - вяртанне да планава-адміністрацыйнай сістэмы размеркавання тавараў і прадуктаў, а таксама ўстанаўлення цэн на іх.

Ну так, Лукашэнка ж марыў вярнуць Савецкі Саюз, усё плакаў па ім. Атрымайце і распішыцеся. І купіце гумовыя боты - спатрэбяцца, калі ў калгас на бульбу паедзеце…

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках