29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнку папрасілі арыштаваць з закладам у $35 мільёнаў

17
Парашэнку папрасілі арыштаваць з закладам у $35 мільёнаў
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Пракурор таксама прапанаваў абавязаць экс-прэзідэнта Украіны насіць электронны бранзалет.

Абвінавачанне папрасіла Пячэрскі раённы суд арыштаваць былога прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку паводле справы аб дзяржаўнай здрадзе з магчымасцю ўнясення закладу ў мільярд грыўняў (35,7 мільёна даляраў), абавязаць здаць пашпарты і насіць электронны бранзалет. Пра гэта паведамляе «Гордон».

«Прашу прымяніць да Пятра Парашэнкі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на два месяцы», - сказаў пракурор, прапанаваўшы абавязаць экс-прэзідэнта насіць электронны бранзалет у выпадку ўнясення залогу.

Акрамя таго, бок абвінавачання просіць накласці на Парашэнку шэраг абавязанняў у выпадку ўнясення ім закладу:

прыбываць на кожнае патрабаванне да пракурора або ў суд;

не адлучацца з Кіева і Кіеўскай вобласці без дазволу;

апавяшчаць пракурора і суд аб змене месца жыхарства;

здаць свае пашпарты і іншыя дакументы, якія даюць магчымасць выезду з Украіны;

насіць электронны бранзалет.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках