29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску ліквідуюць аб'яднанне хворых на гемафілію

1
У Віцебску ліквідуюць аб'яднанне хворых на гемафілію

Лукашэнку напляваць на жыцці беларусаў.

Віцебскі абласны суд 18 студзеня разгледзіць справу аб ліквідацыі абласнога грамадскага аб'яднання хворых на гемафілію (незгусальнасць крыві). Пазоў падало Галоўнае ўпраўленне юстыцыі аблвыканкама, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Аб'яднанне было створанае ў 1995 годзе. Яго мэта - дапамога ў развязанні праблем лячэння і прафілактыкі гэтага захворвання. Таксама арганізацыя дапамагала з рэабілітацыйным і санаторна-курортным лячэннем, папярэджаннем і зніжэннем інваліднасці, атрыманнем дзецьмі і падлеткамі неабходнай адукацыі, працаўладкавання і сацыяльна-бытавога забеспячэння.

Усе сябры Віцебскага абласнога таварыства хворых на гемафілію — інваліды 1-2-й груп з дзяцінства праз парушэнне апорна-рухальнага апарата. Больш за 90 працэнтаў з іх непрацаздольныя. Агулам у Віцебскай вобласці налічваецца амаль сотні такіх хворых.

Працэс ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў працягваецца ў Беларусі з ліпеня 2021 года. Аляксандр Лукашэнка паведаміў у інтэрв'ю заходнім СМІ, што загадаў «выразаць усіх». Пад «зачыстку» трапляюць нават такія арганізацыі, як аб'яднанне пчаляроў і дзіцячы хоспіс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках