19 красавiка 2024, Пятніца, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз 77 гадоў устаноўлены імаверны здраднік сям'і Ганны Франк.

Праз 77 гадоў устаноўлены імаверны здраднік сям'і Ганны Франк.
ГАННА ФРАНК

Ганна Франк памерла ў 1945-м ва ўзросце пятнаццаці гадоў у нацысцкім канцлагеры.

Каманда расследавальнікаў высветліла, што здаць сям'ю Ганны Франк нацыстам мог габрэйскі дзеяч з Амстэрдама Арнольд ван дэн Берг, паведамляе ВВС. Як мяркуецца, ён раскрыў інфармацыю аб Франках, каб выратаваць сваю сям'ю.

Ганна Франк памерла ў 1945-м ва ўзросце пятнаццаці гадоў у нацысцкім канцлагеры. Да гэтага два гады яе сям'я хавалася ў таемным сховішчы ў Амстэрдаме, дзе дзяўчынка вяла дзённік, апісваючы ўсе падзеі.

Некалькі гісторыкаў, былы агент ФБР і іншыя экспэрты на працягу шасці гадоў спрабавалі даведацца, хто паведаміў аб знаходжанні Франкаў. Для гэтага яны выкарыстоўвалі кампутарныя алгарытмы, якія ўсталявалі сувязі паміж мноствам розных людзей, якія маюць дачыненне да гэтай гісторыі. Уручную такая праца заняла б тысячы гадзін.

Ван дэн Берг, які, паводле атрыманых звестак, выдаў Ганну Франк і яе сям'ю, быў сябрам Габрэйскай рады Амстэрдама – органа, які праводзіў нацысцкую палітыку ў габрэйскіх раёнах. У 1943 годзе рада была расфармаваная, а яе чальцоў адправілі ў канцлагеры. Ван дэн Берг пазбег арышту і працягнуў жыць з сям'ёй у Амстэрдаме.

«Калі ён пазбавіўся ўсіх сродкаў абароны, яму прыйшлося даць нацыстам каштоўную інфармацыю, каб тыя пакінулі яго і яго жонку ў спакоі», - заявіў былы супрацоўнік ФБР Вінс Панкоўк, які ўдзельнічае ў расследаванні.

Каманда таксама мяркуе, што Ота Франк - бацька Ганны - мог ведаць пра гэта, але нікому не расказаў. У дакументах, атрыманых ад следчых, якія спрабавалі раскрыць справу раней, была знойдзена копія запіскі, адпраўленай Ота Франку. У ёй гаварылася, што Арнольд ван дэн Берг быў здраднікам.

Вінс Панкоўк уважае, што раней гэтая інфармацыя не была апублікаваная, каб не распальваць антысеміцкія настроі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках