24 красавiка 2024, Серада, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль палова расейцаў уважае, што ў 2022 годзе ў краіне магчымыя масавыя пратэсты

3
Амаль палова расейцаў уважае, што ў 2022 годзе ў краіне магчымыя масавыя пратэсты

Апытанне.

У Расеі 47% удзельнікаў апытання «Левада-цэнтра» ўважаюць, што ў 2022 годзе ў краіне магчымыя масавыя хваляванні і пратэсты. Адпаведныя вынікі «Левада-центр» апублікаваў 17 студзеня.

У той жа час супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца практычна столькі ж апытаных - 46%.

Прыкладна кожны пяты жыхар (22%) Расеі бачыць у будучым годзе патэнцыял дзяржаўнага перавароту, 68% так не лічаць. 37% рэспандэнтаў уважаюць, што можа адбыцца вайна з адной з суседніх краін, 53% прытрымліваюцца супрацьлеглага меркавання. Узброенага канфлікту з ЗША і краінамі NATO асцерагаюцца 25% расейцаў, большасць - 63% - думаюць, што гэтага не здарыцца.

Якіх яшчэ крызісных падзей чакаюць расейцы ў 2022 годзе:

масавыя эпідэміі - 70% лічаць гэтую падзею магчымым, 24% думаюць, што гэтага не адбудзецца;

гучныя карупцыйныя скандалы і адстаўкі міністраў - 69% супраць 21%;

эканамічны крызіс - 63% супраць 27%;

буйныя тэхнічныя катастрофы - 46% супраць 40%;

сутыкненні на нацыянальнай глебе - 35% супраць 56%;

абвастрэнне сітуацыі на Паўночным Каўказе - 25% супраць 59%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках