25 красавiка 2024, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ваўкавыску мужчына цудам не патрапіў пад сарваныя ветрам кавалкі пластмасы

У Ваўкавыску мужчына цудам не патрапіў пад сарваныя ветрам кавалкі пластмасы

Відэа неверагоднага выратавання.

У Ваўкавыску мужчына цудам ухіліўся ад кавалкаў пластмасы, якія ляцелі ў яго. Відэа неверагоднага выратавання даслалі ў рэдакцыю Zerkalo.io чытачы.

Інцыдэнт здарыўся 14 студзеня. У той дзень Беларусь накрыў моцны вецер: ён валіў дрэвы, зносіў дахі дамоў, рэкламныя шчыты і збіваў людзей з ног. На запісе відаць, як мужчына заўважае, што парыў ветру зрывае, мяркуючы з усяго, сайдынг. Ён паднімае галаву і бачыць, што адзін з кавалкаў ляціць проста ў яго. Нейкім цудам мужчына паспявае зрэагаваць і адскочыць.

Чытачы расказалі, што мужчына не пацярпеў.

Нагадаем, раней з Сеціва трапіў ролік, на якім бачна, як жанчына цудам ухілілася ад кавалка «шыферу», які ляцеў на яе. Інцыдэнт таксама здарыўся 14 студзеня, але ў Маладэчне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках