23 красавiка 2024, aўторак, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне абвінавацілі Лукашэнку ў росце колькасці нелегальных мігрантаў у краіне

6
У Нямеччыне абвінавацілі Лукашэнку ў росце колькасці нелегальных мігрантаў у краіне

Выбухны рост лічбаў сведчыць аб злоўжыванні пытаннем міграцыі ў палітычных мэтах.

Паводле звестак Міністэрства ўнутраных спраў федэральнай зямлі Брандэнбург, колькасць просьбітаў прытулку ў гэтым усходнегерманскім рэгіёне павялічылася больш чым удвая, паведамляе eadaily.com.

Цэнтральнае ўпраўленне ў справах замежнікаў (ZABH) прыняло ў 2021 годзе амаль 9 800 просьбітаў прытулку, з іх 5 400 чалавек засталіся ў Брандэнбургу з дапамогай так званага кёнігштайнскага ключа (метад размеркавання ўцекачоў па Нямеччыне, пры якім іх колькасць вызначаецца з улікам падатковых паступленняў і колькасці насельніцтва той ці іншай федэральнай зямлі. - Заўвага).

«Гэта больш чым удвая больш, чым у 2020 годзе, - заявіў міністр унутраных спраў Брандэнбурга Міхаэль Шцюбген. - Асноўнымі краінамі паходжання сталі Афганістан, Сірыя, Ірак, В'етнам, Грузія, Турцыя і Расейская Федэрацыя».

На думку міністра, выбухны рост лічбаў гаворыць пра злоўжыванне пытаннем міграцыі ў палітычных мэтах.

«Плынь уцекачоў з канца лета праз беларускі маршрут, якая накіроўваецца дыктатарам Лукашэнкам, ясна паказвае гэта», — падкрэсліў Шцюбген, удакладніўшы, што з 9 800 просьбітаў прытулку толькі са жніўня 2021 года амаль 6 540 чалавек прыбылі ў Нямеччыну праз Беларусь і Польшчу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках