24 красавiка 2024, Серада, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як праявілася мазаічная псіхапатыя Лукашэнкі

46
Як праявілася мазаічная псіхапатыя Лукашэнкі

Сакрэты медыцынскай карты дыктатара.

Адзін з найцікавейшых фактаў біяграфіі Аляксандра Лукашэнкі - калі ўпершыню будучы дыктатар патрапіў у поле зроку псіхіятраў.

1977 пасля заканчэння педінстытута Лукашэнка, з'явіўшыся на прыём да першага сакратара абкама партыі Лявонава, стаў патрабаваць, каб той прызначыў яго старшынём калгасу. Антысавецкіх лозунгаў не выкрыкваў, быў за КПСС, за Савецкі Саюз, але хацеў стаць старшынём калгаса. Лукашэнка не мог супакоіцца і Лявонаву давялося выклікаць ахову і адправіць Лукашэнку да псіхіятра. Тады яму і быў пастаўлены дыягназ "мазаічная псіхапатыя".

У 1978 годзе дырэктар Магілёўскага аблхарчгандлю, дзе Лукашэнка працаваў сакратаром УЛКСМ, зноў адправіў яго на псіхіятрычны агляд у сувязі з неадэкватнымі паводзінамі.

А ў 1982 годзе Лукашэнка быў камісаваны з войска з тым жа дыягназам "мазаічная псіхапатыя".

У 2001 годзе менскі псіхіятр Дзмітрый Шчыгельскі пасля серыі забойстваў палітычных апанентаў Лукашэнкі, апублікаваў “Гісторыю хваробы Аляксандра Рыгоравіча”. Пасля чаго Шчыгельскага чакала крымінальная справа і вымушаныя ўцёкі з краіны.

Коратка аб дыягназе і сімптомах:

- Наяўнасць дакучлівых ідэй, схільнасць тлумачыць падзеі ў свеце зыходзячы са “змоўніцкіх” намераў без дастатковых на тое падстаў, падазронасць.

- Схільнасць да маніпулявання людзьмі.

- Завышаны ўзровень самаацэнкі.

- Адсутнасць эмпатыі, абыякавасць да пачуццяў іншых людзей.

- Адсутнасць блізкіх сяброў і блізкіх даверных стасункаў.

- Садысцкія схільнасці і схільнасць да жорсткасці, няздольнасць да перажывання.

- Са звестак даследаванняў, апісаны дыягназ назіраецца ў 15% людзей з касты крымінальнага свету. Бо пры развіцці мазаічнай псіхапатыі назіраецца схільнасць да жорсткасці і гвалту, і адсутнасці пачуццяў суперажывання.

- Псіхапатыя, можа стаць канкурэнтнай перавагай у барацьбе за ўладу. Калі чалавека нічога не стрымлівае, яму нікога не шкада для таго, каб ісці наверх усялякімі сродкамі, калі чалавек нікому не верыць, і гатовы каго хочаш падазраваць для ўтрымання ўлады-гэта перавага, таму што ён адсякае ўсіх канкурэнтаў яшчэ да таго, як яны сталі канкурэнтамі.

Цытата з інтэрв'ю псіхіятра Дзмітрыя Шчыгельскага ад 18 жніўня:

“Людзі схільныя меркаваць, што ўсе дыктатары аднолькавыя. Але гэта не так. Лукашэнка не зусім такі, як, напрыклад, Януковіч. Ён будзе ісці да канца. Улада, яе атрыбуты - гэта самае важнае, што ёсць у жыцці Лукашэнкі. Ён гатовы змагацца, у яго параноідная карціна свету. Ён думае, што змагаецца з агрэсіяй: усялякія незразумелыя тэлеграм-каналы, якія з дапамогай найноўшых тэхналогій уплываюць на падсвядомасць людзей і робяць іх марыянеткамі, а ён такі былінны герой, які павінен Беларусь абараніць. Ніколі не думаў, што буду звяртацца да афіцэраў Камітэта дзяржаўнай бяспекі, службы аховы Лукашэнкі, але я хацеў бы, каб яны прыгадалі, што прысягу яны прыносілі беларускаму народу, а не Аляксандру Лукашэнку. І ўтрымалі яго ўсімі спосабамі ад таго, каб падпаліць краіну і заліць яе крывёй. Сітуацыя, на мой погляд, у Беларусі вельмі небяспечная”.

Некалькі цытат самога Лукашэнкі з нядаўняга інтэрв'ю Сіманьян пацвярджаюць дыягназ мазаічная псіхапатыя:

“Я быў крыху раз’юшаны. Калі пратэстоўцы рынуліся да Палаца незалежнасці, я надумаў паглядзець, што там робіцца. Сеў у гелікаптэр, а вырадкі-амерыканцы, яны ж з космасу ўсё бачаць, яны перадалі, што гелікаптэр узняўся”.

“Дробныя буржуйчыкі сышліся ў гурток, іх разагрэлі, і яны вылезлі. Няма глыбокіх прычын для рэвалюцыі ў Беларусі. Але ў нас з'явіліся праграмісты, якіх я стварыў вось гэтымі ручышчамі, а яны захацелі ўлады. Вось яна - глыбіня гэтага канфлікту”.

“Гэтымі паходамі кіруюць тэлеграм-каналы. Я папярэдзіў свайго старэйшага брата, Пуціна, што гэтаму супрацьстаяць нельга. Мы не чакалі, што праз інтэрнэты, тэлеграм-каналы так глыбока залезуць у мазгі, у галовы людзей. Так што вы ў Расеі не расслабляйцеся: у вас таксама неўзабаве выбары”.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках