29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калоны тэхнікі ў Слуцку і Калодзішчах: рыхтуюцца наступаць на Украіну?

34
Калоны тэхнікі ў Слуцку і Калодзішчах: рыхтуюцца наступаць на Украіну?
АРХІЎНАЕ ФОТА

Аналіз фота і відэа з вайскоўцамі на вуліцах беларускіх гарадоў.

Беларускі інтэрнэт наэлектрызаваны наконт з'яўлення фатаграфій з рэгіёнаў. «У Слуцку вайскоўцы перасоўваліся па цэнтральных вуліцах горада. Таксама тэхніку бачылі ў Гомелі, Навабеліцкім раёне, каля вёскі Зяброўка», — пішуць многія паблікі і тэлеграм-каналы. Вайсковую тэхніку таксама заўважылі і пад Менскам. Што адбываецца?

Гэтая інфармацыя з'яўляецца на фоне папярэджанняў Захаду аб магчымым канфлікце Расеі і Украіны, папярэдніх заяў Лукашэнкі, што ў такім выпадку «Беларусь збоку не застанецца», а таксама анансаваных беларуска-расейскіх вучэнняў.

У каментарах разважаюць аб тым, ці не пачала Расея перакідваць войскі і ў Беларусь, ці не пачалі і мы збіраць войска ля мяжы з Украінай.

«Наша Ніва» паказала фота, што ўзрушылі карыстальнікаў, вайсковаму экспэрту. Вось што ён гаворыць.

«На тэхніцы чырвона-зялёныя сцягі, якія паказваюць на прыналежнасць, - кажа экспэрт. - Можна было б дапусціць, што для расейцаў не праблема перамаляваць сімволіку, але расейскія вайскоўцы такой тэхнікі ўжо не выкарыстоўваюць, гэта беларусы.

Тэхніка інжынерная, шмат экскаватараў. Магчыма, што будуць будаваць нешта ў мірных мэтах. Бо ў нас ёсць такая практыка: маўляў, салдатам усё роўна трэба вучыцца гэта рабіць, а калі ў якім - то раёне трэба нешта пабудаваць, вырыць - мэты як бы супадаюць, вось і сумяшчаюць.

Іншая праекцыя: у нас на поўдні краіны мала што абсталявана, з улікам сённяшняй заявы аб вучэннях з расейцамі, зразумелы напрамак вучэнняў. Магчыма, пачынаюць рыхтавацца і абсталёўваць.

Таксама дапускаю, што гэтая тэхніка для таго, каб падрыхтаваць камандны пункт Паўднёвай аператыўнай управы, якая створаная даволі нядаўна і толькі на паперы, у адрозненне ад двух іншых. Адбылося гэта пасля таго, як Украіна перастала быць адназначным сябрам. На фоне сітуацыі ў рэгіёне лунаюць думкі, каб размясціць на поўдні нешта рэальнае».

Але разам з гэтым паведамляецца пра зусім іншыя войскі, якія едуць эшалонамі з вагонамі «РЧ» - расейскай чыгункі. Адзін з такіх эшалонаў нібыта знялі ў Калодзішчах.

«На гэтым відэа шмат КамАЗаў - а гэта ўжо асноўная колавая база расейскага войска. У КУЗГах (кузаў універсальны звычайнага габарыту) жа можа быць што хочаце - ад рамонтнай майстэрні да выведвальнай апаратуры. І таксама засмучае вагон «РЧ», - кажа вайсковец.

Звычайна, у залежнасці ад шэрагаў войскаў, прыбыццё расейцаў да вучэнняў пачыналася за два тыдні і аж да актыўнай фазы.

Таму гэтыя эшалоны дзіўна выглядаюць на фоне сённяшняй заявы Лукашэнкі, што вучэнні будуць у лютым без канкрэтнай даты.

«Дакладную дату вызначайце, паведамляйце, каб нас не абвінавачвалі, што мы тут войска сцягнулі», - сказаў ён. А калі расейцы ўжо паехалі, значыць што вагоны былі пагружаныя да таго, як ён сказаў пра вучэнні, і дата ўжо вызначана ў межах пары тыдняў, - мяркуе вайсковец. - Традыцыйна ў нас вучэнні праводзяцца ў першай палове лютага, проста гэтым разам будзе большы, чым звычайна, маштаб.

Гэта такі тыпавы план падрыхтоўкі Узброеных сіл, ён не мяняецца з года ў год. У верасні таксама вучэнні. І ў заходнікаў, у прынцыпе, таксама - вялікая колькасць вучэнняў, якімі тут спрабуюць палохаць народ, праходзяць штогод у адзін і той жа час, з падводам войскаў».

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках