24 красавiка 2024, Серада, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома аб барацьбе Назарбаева і Такаева за актывы Казахстана

1
Стала вядома аб барацьбе Назарбаева і Такаева за актывы Казахстана

Прэзідэнт і экс-прэзідэнт вядуць «жосткія перамовы».

Першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў і дзейны кіраўнік дзяржавы Касым-Жомарт Такаеў вядуць «жосткія перамовы» пра пераразмеркаванні ў краіне актываў, даходаў і здабычы карысных выкапняў. Пра гэта стала вядома з паведамлення газеты The Guardian, якая спасылаецца на ўласныя крыніцы.

«Барацьба за ўладу ў Казахстане працягваецца. Няма ніякіх гарантый, што ўсё скончыцца гладка», - заявіў адзін з суразмоўцаў выдання. У The Guardian упэўненыя, што Такаеў выкарыстоўваў рэпрэсіі, каб пазбавіць улады Назарбаева і яго сям'ю.

Са звестак адной з крыніц выдання, Назарбаеў знаходзіцца ў Кітаі, аднак яго былы дарадца Ермухамет Ертысбаеў гэта зняпраўдзіў. Ён заявіў, што былы прэзідэнт застаецца ў Казахстане і вядзе перамовы, але становіцца зразумела, што эра першага прэзідэнта скончылася. Ертысбаеў таксама ўсклаў віну за масавыя пратэсты на «рэакцыйныя і кансерватыўныя сілы з клана Назарбаева».

Іншы суразмоўца The Guardian расказаў, што частка палітычнай эліты ўжо паспела заявіць аб сваёй лаяльнасці Такаеву.

Першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў не з`яўляўся на публіцы і не рабіў ніякіх заяў аб сітуацыі ў краіне з 28 снежня 2021 года. Экс-кіраўнік казахстанскіх спецслужбаў Альнур Мусаеў нават дапусціў цяжкую хваробу ці смерць былога кіраўніка дзяржавы.

У пачатку студзеня ў Казахстане ўспыхнулі масавыя акцыі пратэсту праз рост кошту газу для аўтамабіляў з 60 да 120 тэнге за літр. Неўзабаве мітынгоўцы запатрабавалі адстаўкі ўрада, перавыбараў, а таксама люстрацыі людзей з атачэння былога прэзідэнта Назарбаева.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках