25 красавiка 2024, Чацвер, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зрынутаму экс-прэзідэнту дазволілі паляцець у ААЭ на лячэнне

4
Зрынутаму экс-прэзідэнту дазволілі паляцець у ААЭ на лячэнне
ФОТА: SPUTNIK/АЛЯКСЕЙ НІКОЛЬСКІ

Яго суправаджаюць два ахоўнікі і лекар.

Скінуты вайскоўцамі ў верасні 2021 года з пасады прэзідэнта Гвінеі Альфа Кондэ вылецеў 17 студзеня з гвінейскай сталіцы Канакры ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, паведаміў часопіс Jeune Afrique. З ягоных звестак, 83-гадовы Кондэ атрымаў ад вайсковых уладаў дазвол адправіцца за мяжу на лячэнне. Яго суправаджаюць два ахоўнікі і лекар. Пры гэтым палітык мусіць вярнуцца на радзіму праз 30 дзён.

5 верасня гвінейскія вайскоўцы абвясцілі аб захопе ўлады ў краіне. Яны арыштавалі прэзідэнта Гвінеі Альфу Кондэ. Пазней былі заявы вайскоўцаў аб закрыцці межаў, роспуску ўрада і парламента, прыпыненні дзеяння Канстытуцыі. Вайскоўцамі кіраваў камандзір спецназа, палкоўнік Мамадзі Думбуя. 1 кастрычніка ён быў прыведзены да прысягі ў якасці прэзідэнта Гвінеі на пераходны перыяд.

Кондэ кіраваў Гвінеяй 11 гадоў, а ў 2020 годзе ўнёс папраўку ў Канстытуцыю, каб "абнуліць" свае прэзідэнцкія тэрміны. У 2017 годзе Кондэ сустракаўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у яго рэзідэнцыі ў Нова-Агарове. Тады расейскі лідар уручыў прэзідэнту Гвінеі Ордэн сяброўства і атрымаў у адказ ордэн «Вялікага Крыжа». Пасля перамоў было абвешчана, што Расея спісала пазыкі краін Афрыкі на $20 млрд.

Пасля вайсковага перавароту і арышту Кондэ заявіў, што ніколі не падпіша дакументы аб сваім сыходзе з пасады прэзідэнта. На мінулым тыдні ўлады Гвінеі пачалі расследаванне на прадмет магчымых крымінальных і фінансавых злачынстваў, учыненых Кондэ ў перыяд знаходжання ва ўладзе, паведамляе ТАСС.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках