20 красавiка 2024, Субота, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шторм трывае: у Беларусі сёння - зноў вецер

Шторм трывае: у Беларусі сёння - зноў вецер

Чакаецца, што надвор'е зменіцца да сярэдзіны тыдня.

Нагадваем: сёння таксама штарміць, аранжавы (пакуль) узровень. Зменшыце вашую ветразнасць і пакладзіце баласт у кішэні. Назірайце за лятальнымі прадметамі, старайцеся не далучыцца да іх колькасці. На аўторак Белгідрамет для ўсіх абласцей прапісаў вецер 15—20 м/с, магчымы парывы да 24 м/с.

Паводле абноўленых звестак сіноптыкаў, мінулай ноччу на ўсходзе адбыліся абяцаныя 27 м/с — у раёне Слаўгарада Магілёўскай вобласці. У многіх раёнах пабіты значэнні 20 м/с.

Энэргетыкі, ратавальнікі, камунальнікі працягваюць прыводзіць краіну ў парадак пасля мінулага шторму. Тады, нагадаем, у Берасцейскай вобласці зафіксавалі парыў 32 м/с, што для Беларусі зашмат. І, відаць, тады садзьмула большую частку ўсяго, што магло садзьмуць.

Чакаецца, што вецер сціхне (не поўнасцю) да сярэдзіны тыдня. Ападкі малаімаверныя. Роскід дзённых тэмператур на бліжэйшыя дні - ад нуля на паўднёвым захадзе да 6 марозу на паўночным усходзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках