16 красавiка 2024, aўторак, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыгуначнікі расказалі, якімі маршрутамі Расея завозіць свае войскі ў Беларусь

8
Чыгуначнікі расказалі, якімі маршрутамі Расея завозіць свае войскі ў Беларусь

Даты вываду пакуль няма.

На фоне таго, як у сацсетках з'яўляецца ўсё больш паведамленняў аб перакідванні расейскіх войскаў у Беларусь, беларускія чыгуначнікі апублікавалі свае звесткі на гэты конт, піша telegraf.by.

Згодна з імі, Расея 17 студзеня пачала перакідку сваіх войскаў у Беларусь, пры гэтым канчатковым раёнам выгрузкі тэхнікі і жывой сілы з'яўляюцца паўднёвыя межы краіны.

Паводле інфармацыі чыгуначнікаў, перакідка вайсковых эшалонаў працягнецца яшчэ як мінімум 2-3 дні. А зваротнага графіку руху вайсковых эшалонаў пакуль што няма.

Таксама названы стыкі, якімі ідзе прыём вайсковых эшалонаў з боку РФ:

Асінаўка-дзяржмяжа (НВР-1 Менскае аддзяленне БЧ)

Закапыцце-дзяржмяжа (НВР-4 Гомельскае аддзяленне БЧ)

Шасцяроўка-дзяржмяжа(НВР-5 Магілёўскае аддзяленне БЧ)

Езярышча-дзяржмяжа (НВР-6 Віцебскае аддзяленне БЧ)

Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.

Перакідванне расейскіх войскаў у Беларусь адбываецца на фоне эскалацыі паміж краінамі Захаду і Расеяй, якая праз адмову NATO не ўключаць Украіну ў свой склад пагражае напасці на яе.

Між тым 17 студзеня Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад «аб задуме супольнага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расеі» і расказаў, калі і дзе будуць праведзеныя вайсковыя вучэнні з РФ.

«Як вы ведаеце, у гэтай няпростай абстаноўцы мы з прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі яшчэ ў снежні мінулага года дамовіліся супольна правесці пазапланавыя канкрэтныя мерапрыемствы на заходніх рубяжах Саюзнай дзяржавы і на паўднёвым флангу Беларусі - гэта таксама мяжа Саюзнай дзяржавы. Сёння мы бачым, што нам трэба ў гэтым заходнім і паўднёвым рэгіёне, «беларускім балконе», правесці прыстойныя вучэнні», - працягнуў Лукашэнка.

Паведамляецца, што міністры абароны Беларусі і Расеі ўжо прапрацавалі «задума супольнага вучэння ўзброеных сіл» (Лукашэнка зацвердзіў). Манеўры пачнуцца ў лютым. Вучэнні будуць называцца «Саюзная смеласць-2022».

Паводле слоў міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна, усе пытанні з расейскім бокам абумоўленыя, а дакладная дата яшчэ вызначаецца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках